У каго прыгажэйшая маска, высвятляла астравецкая моладзь

12:17 / 29.11.2021

Хутка Новы год – і значыць ужотрэба прыдумваць касцюмы на маскарад. Паколькі засцерагальная маска ад каронавіруса стала неад’емнай часткай нашага жыцця, дык чаму б яе не выкарыстаць у якасці святочнага аксесуара! “COVID, маска… Новы 2022 год!” – пад такой назвай райкам ГА БРСМ правёў конкурс на самую арыгінальную маску.

Роспіс, аплікацыя, вышыўка, дэкарыраванне пацеркамі, бісерам, бліскаўкамі і іншымі ўпрыгажэннямі – на конкурс прымаліся маскі, аформленыя ў розных стылях. Удзельнікам трэба было даслаць здымак з вынікам сваёй творчасці – і фатаграфіі хутка пасыпаліся на электронную пошту раённай маладзёжнай арганізацыі. Усе работы былі такімі крэатыўнымі, прыгожымі і незвычайнымі, што журы не змагло абмежавацца толькі трыма месцамі. Дарэчы, на конкурс былі дасланы калектыўныя і індывідуальныя заяўкі. У выніку ў лік лепшых трапілі: Варнянскі і Кямелішкаўскі НПК, Гервяцкая і Гудагайская СШ, СШ №2 і СШ №3, Аліна Каралькевіч (Падольскі НПК), Паліна Каржова (СШ №1), Аляксандра Клімчук, Марыя Казлоўская і Наталля Лукша (яслі-сад №5), Кацярына Калеснікава (БелАЭС), Алена Малышава, Лілія Кімсо, Ганна Петрык (сектар культуры), Марта Тубялевіч (РАНС), Вольга Раманава, Дзіяна Макарэвіч, Наталля Пілецкая і Наталля Янкойць.

Па выніках анлайн-галасавання прыз глядацкіх сімпатый атрымалі канкурсанты СШ №2.

Усіх пераможцаў чакаюць падарункі ад райкама ГА БРСМ.

Маска Вольга Раманава.jpg

Маска Вольгі Раманавай

Маска Марта Тубялевіч.jpg

Маска Марты Тубялевіч

Маска Наталля Лукша.jpg

Маска Наталлі Лукша

Маска-Гудагайская СШ.jpg

Маска ад Гудагайскай СШ

Маска-Казлоўская Марыя.jpg

Маска Казлоўскай Марыі

Маска-Кемелішкаўскі НПК.jpg

Маска ад Кемелішкаўскага НПК

СШ 2 приз зрит симп.jpg

СШ №2 прыз глядацкіх сімпатый

Маска Алена Малышава.jpg

Маска Алены Малышавай


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. 

Текст: