Пра шкоду тытуню гаварылі ў бібліятэках Астравецкага раёна

14:32 / 22.11.2021

У рамках Сусветнага дня без тытуню 18 лістапада ў бібліятэках Астравецкага раёна прайшлі мерапрыемствы, мэтай якіх было прыцягненне ўвагі грамадства да праблемы курэння.

У Варнянскай бібліятэцы арганізавалі конкурс малюнкаў «Ты нас любіш, мы цябе забіваем» і акцыю «Жыццё без цыгарэт». Валанцёры раздавалі чытачам тэматычныя закладкі, знаёмілі з гісторыяй ўзнікнення расліны тытуню, расказвалі, па якіх прычынах чалавек курыць і як хутка надыходзіць нікацінавая залежнасць.

Бібліятэкар Міхалішкаўскай бібліятэкі правяла ў школе для 8 класаў урок-роздум «Хто курыць тытунь, той сам сабе вораг». Тут працавала выстава «Курэнне або здароўе? Выбірайце самі», дзе былі змешчаны звесткі аб небяспецы курэння і рэкамендацыі па прафілактыцы шкодных звычак.

Закранулі праблему і ў Астравецкай раённай бібліятэцы. Тут прайшла інфармацыйная гадзіна «Дым, які адбірае здароўе», працавала выстава тэматычнай літаратуры. Наведвальнікам расказвалі аб шкодзе тытуню і яго ўплыве на здароўе чалавека.

Астравецкая раённая бібліятэка.jpg

Міхалішкаўская сельская бібліятэка.jpg

Міхалішкаўская сельская бібліятэка (2).jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор