Прышчапіліся, каб служба была бяспечнай

10:13 / 16.10.2021

IMG_1095.jpg

Падчас прызыўной камісіі ў ваенным камісарыяце Астравецкага раёна маладыя людзі змаглі зрабіць прышчэпку супраць каронавіруснай інфекцыі COVID-19.

Гэтай магчымасцю скарысталіся амаль усе прызыўнікі, атрымаўшы прышчэпку “Спутнік лайт” – так яны паклапаціліся аб сваім здароўі, каб служба праходзіла бяспечна.

IMG_1101.jpg

Усяго падчас асенняга прызыву ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь адправяцца 55 астраўчан. Праходзіць службу яны папярэдне накіраваны ў вайсковыя часці 7434, 1146-га гвардзейскага ракетнага зенітнага палка, пагранічнай службы, а таксама войскі сілы спецыяльных аперацый у Брэсце. Першая адпраўка навабранцаў адбудзецца 26 кастрычніка.

IMG_1078.jpg



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Марина Мацкевич