Астраўчанін дабыў “золата” дзідай

09:05 / 28.09.2021

Дырэктар Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Дзмітрый Сакалоўскі стаў пераможцам у кіданні дзіды на рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму сярод кіраўнічага звяна.

Спаборніцтвы праходзілі ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі”, дзе каманды з усіх абласцей дэманстравалі майстэрства ў розных відах спорту. У складзе зборнай Гродзеншчыны выступалі і нашы землякі. Загадчык сектара спорту і турызму Аляксей Дварэцкі гуляў у міні-футбол, дырэктар Астравецкага фізкультурна-спартыўнага клуба Валяр’ян Валадзько – у валейбол, а намеснік дырэктара СДЮШАР Святлана Раманоўская – у стрытбол.

П’едэстал у гульнявых відах гродзенскай камандзе не скарыўся, затое астраўчане ўзялі рэванш у асабістых першынствах. У кіданні дзіды Дзмітрый Сакалоўскі прадэманстраваў вынік 38,45 метра – і заваяваў залаты медаль.

У выніку каманда нашай вобласці на спартакіядзе заняла 3-е агульнакаманднае месца.

2.jpg

1.jpg

Текст: