Варнянскія вучні наведалі «Лінію Сталіна» і Нацыянальную бібліятэку

16:50 / 20.09.2021

Як хутка праляцелі летнія канікулы! Зноў усе хлопчыкі і дзяўчынкі селі за парты, а настаўнікі, поўныя сіл і творчага натхнення, прыступілі да працы.

Не ведаю, як у каго, а ў вучняў Варнянскага ясляў-сада – сярэдняй школы навучальны год пачаўся з прыемнага. Па-першае, вельмі добра зноў сустрэцца з аднакласнікамі, любімымі настаўнікамі, атрымаць першыя «дзясяткі», а на перапынках успамінаць і расказваць сябрам пра прыгоды, якія здарыліся падчас канікул. Па-другое, кожны год нашы школьнікі з задавальненнем наведваюць памятныя мясціны нашай краіны.

Сёлета вандроўкі па рэспубліцы распачалі вучні 5-х класаў. Маршрут уключаў два прыпынкі: «Лінія Сталіна» і Нацыянальная бібліятэка. Навучэнцам вельмі пашчасціла, бо менавіта ў гэты дзень на «Лініі Сталіна» святкавалі Дзень танкіста, а ў Мінску – Дзень горада.

Перад бібліятэкай дзяцей чакаў сюрпрыз: акцыя прадпрыемства «Беллакт» раздавала бясплатныя кашы, «пюрэшкі», размалёўкі. А прадстаўнікі БРСМ падарылі вучням геліевыя шары!

Радасныя і бадзёрыя вярталіся дзеці дамоў.

1.jpg

2.jpg

Наталля ЧАПУКОЙЦЬ, настаўнік Варнянскага НПК.

Текст: Главный администратор