Рыгор Долгі ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”
16:09 / 13.09.2021
Рыгор Мечыслававіч амаль 20 гадоў узначальвае Астравецкі лясгас, які летась атрымаў званне «доследнае». За гады кіравання Долгага лясная гаспадарка Астравеччыны стала адной з перадавых у вобласці і рэспубліцы: лесаводы раёна аднымі з першых сталі актыўна развіваць паляўнічую і лесагадавальную гаспадаркі, экалагічны турызм і іншыя накірункі. Неаднаразова лясгас быў пераможцам працоўнага спаборніцтва сярод лесагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці.
Рыгор Мечыслававіч мае званне «Ганаровы лесавод», яго партрэт неаднаразова заносілі на Дошкі гонару раёна і абласнога лесагаспадарчага аб’яднання.
Віншуем з узнагародай!
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.