У Астравецкім лясгасе распачалася нарыхтоўка бярозавага соку

11:10 / 26.03.2012





Як паведамляе галоўны інжынер Астравецкага лясгаса І.І. Чапукойць, у гэтым годзе ў Астравецкага лясгаса вялікія і амбіцыйныя планы па продажы бярозавага соку. – Ні адзін год не было столькі жадаючых яго набыць. Дарэчы, мы працуем не толькі з насельніцтвам, але і з прадпрыемствамі – пастаўляем бярозавік на “Мінскі завод безалкагольных напояў”, “АВС”, “Савушкін прадукт”, “Гродзенскі кансервавы камбінат”. І калі ў мінулым годзе мы прадалі 250 тон бярозавіку, то сёлета нам даведзены план у 900 тон.
У гэтым годзе нарыхтоўваць бярозавы сок будуць усе 9 лясніцтваў Астравецкага лясгаса. Ужо зроблена неабходная падрыхтоўка: купілі поліэтыленавыя пакеты, падрыхтавалі латкі, вызначылі ўчасткі, на якія будуць выпісвацца лясныя білеты. Такім чынам, кожны жадаючы зможа звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства і набыць карысны для здароўя сок па цане 840 рублёў за літр.


Вольга ШОЎКУН.