Выхаванцы дома сямейнага тыпу атрымалі падарункі ад савета ветэранаў

16:10 / 25.08.2021

Астравецкі раённы савет ветэранаў далучыўся да дабрачыннай акцыі «Збяром дзяцей у школу».

Падарункі да новага навучальнага года савет ветэранаў перадаў выхаванцам дома сямейнага тыпу. Старшыня арганізацыі Ірына Шляхтун і яе намеснік Віктар Ярмак завіталі да дзяцей напярэдадні 1 верасня. Людзі паважанага ўзросту падзяліліся з юнымі сябрамі парадамі наконт вучобы і пажадалі добрых адзнак у дзённіках.

А каб школьная пара была прыемнай, госці падрыхтавалі падарункі: грашовы сертыфікат у магазін «Папірус», карту і брашуру-прэзентацыю Астравецкага раёна і кнігу пра партызанскі рух. Таксама ветэраны «падсаладзілі» дзецям фінал летніх канікул торцікам.

2.jpg

1.jpg

3.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Светлана Фёдорова