Бронзавым прызёрам вярнуўся Цімур Сянкевіч з чэмпіянату Еўропы па боксе

12:00 / 24.08.2021

У астраўчан з’явілася яшчэ адна нагода для радасці і гонару за нашых спартсменаў: выхаванец Аляксея Маргужа, юны баксёр Цімур Сянкевіч заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у Сараева (Боснія і Герцэгавіна).

Цімур пачаў займацца боксам 3 гады назад і зараз выступае ў вагавой катэгорыі да 48 кілаграмаў. Як адзначыў яго трэнер Аляксей Зянонавіч, спачатку хлопец нічым не вылучаўся сярод астатніх, але ён ім кнуўся праводзіць як мага больш баёў – а гэта першы крок да самаўдасканалення і поспеху. Вынік не прымусіў доўга чакаць – Цімур выйграў рэспубліканскую спартакіяду сярод школьнікаў і аўтаматычна адабраўся на Еўропу.

2.jpg

У Сараева астраўчанін правёў 3 паядынкі. Спачатку ён пакінуў па-за бортам саперніка з Літвы. Наступным праціўнікам быў харват, які да гэтага выйграў у баксёра з Ізраіля. Наш зямляк бліскуча прадэманстраваў на рынгу свае здольнасці – і бой з двума накдаўнамі ў другім раўндзе скончыўся датэрмінова на карысць астраўчаніна. Бронза ўжо была ў кішэні Цімура, але барацьба працягвалася: наперадзе быў паядынак з фаварытам гэтай вагавой катэгорыі – баксёрам з Расіі. У першым раўндзе астраўчанін спасаваў, і перавага была на баку праціўніка, але ўжо ў другім – Цімур рэабілітаваўся і годна змагаўся да апошняга. Перамог у выніку расіянін, ён жа стаў чэмпіёнам. На цырымоніі ўзнагароджання спартсмен прызнаўся, што Сянкевіч быў адзіным баксёрам, у якім ён адчуў добрага саперніка і нават засумняваўся ў сваіх магчымасцях.

– Перад спаборніцтвамі ў Сараева было боязна – гэта ж новы ўзровень, – прызнаўся Цімур Сянкевіч. – Аднак Аляксей Зянонавіч карыснымі парадамі, прыкладамі, а то і проста жартамі настройваў на патрэбны лад, маўляў, проста выходзіш на рынг і спакойна робіш сваю работу. А дома бацькі падтрымлівалі. Падчас чэмпіянату я па тэлефоне трымаў сувязь з трэнерам – ён падказваў і падбадзёрваў. Было прыемна бачыць у сацыяльных сетках падтрымку сяброў і землякоў, якія жадалі ўдачы. Канешне, было крыху крыўдна саступіць у паўфінале, але для мяне гэта першыя спаборніцтвы такога маштабу, таму рады, што вярнуўся не з пустымі рукамі, а з бронзавым медалём. Буду старацца, каб у далейшым узнагарод было больш.

Далучаемся да віншаванняў і жадаем Цімуру новых перамог!

1.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: