Пра кветкі, спорт і катоў расказвалі наведвальнікам дзіцячай бібліятэкі

15:13 / 23.08.2021

Хутка праходзяць летнія дзянькі, заканчваюцца канікулы, але дзіцячая бібліятэка не перастае абслугоўваць сваіх чытачоў. І летам тут не толькі выдаюць кнігі, уключаныя ў спісы летняга чытання, але і праходзіць шмат экскурсій.

У жніўні ў нас пабывалі ўсе дзеці з прышкольных лагераў астравецкіх і Гудагайскай СШ. Для гасцей мы праводзілі мерапрыемствы на тэму прыроды і спорту.

Акрамя знаёмства з рознымі відамі кветак, школьнікі вывучалі кветкавы этыкет, збіралі букеты і разгадвалі тэматычныя загадкі, гарталі кнігі і часопісы пра прыроду.

Дзецям расказалі пра адрозненне паняццяў «фізкультура» і «спорт», паказалі відэа «Гісторыя Алімпійскіх гульняў».

Наведвальнікі пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра катоў.

Нам, бібліятэкарам, займальна працаваць з дзецьмі, распавядаць ім штосьці новае і карыснае, бо яны заўсёды хочуць даведацца шмат чаго цікавага для сябе.

1.jpg

3.jpg

2.jpg

Ганна КЕРЭЛЬ, бібліятэкар Астравецкай дзіцячай бібліятэкі.

Текст: Главный администратор