Прафсаюз запрашае астраўчан паўдзельнічаць у фотаконкурсе

11:00 / 16.08.2021

У Год народнага адзінства абласное аб'яднанне прафсаюзаў аб’яўляе фотаконкурс “Гродзеншчына – наш агульны дом”.

Лепшыя здымкі знойдуць сваё месца ў абласной тэматычнай выставе, а таксама ў фотаальбоме прафсаюзнага аб’яднання.

353.jpg

Конкурс пройдзе ў 2 этапы.

1 этап (да 25 верасня ўключна) – раённы: членам прафсаюзных арганізацый прапануецца зрабіць фотаздымкі ў трох намінацыях – “Люблю цябе, Беларусь!”, “Спорт – гэта жыццё”, “Я ганаруся сваёй прафесіяй”. Можна дасылаць па адным здымку на кожную намінацыю.

УМОВЫ

– Прымаць удзел у конкурсе могуць члены прафсаюзных арганізацый раёна.

– Ацэньвацца будзе раскрыццё тэмы, арыгінальнасць, мастацкая якасць здымкаў.

– Фота могуць быць выкананы ў любым жанры.

– Здымкі прымаюцца ў фармаце JPEG.

– Фотамантаж не дапускаецца.

2 этап – абласны: лепшыя работы па выніках раённага этапу будуць прадстаўляць Астравеччыну на вобласці.

Дасылайце свае работы на электронную пошту
ostrovets.fpb@mail.ru.

Пераможцаў у дзвюх намінацыях “Спорт – гэта жыццё” і “Я ганаруся сваёй прафесіяй” вызначыць журы, лепшы здымак на тэму “Люблю цябе, Беларусь!” – астраўчане: галасаванне пройдзе 26 верасня на сайце “Астравецкай праўды”.

УВАГА! Здымкі прымаюцца да 15 гадзін 25 верасня.

Фота Вадзіма КЕЛІНА


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Главный администратор