Дзеці атрымалі падарункі ад добрых сэрцаў

16:50 / 10.08.2021

Нагадаю, што ў канцы ліпеня распачалася рэспубліканская дабрачынная акцыя ГА БРСМ “У школу – з добрым сэрцам”, якая працягваецца і зараз. 

І першыя ластаўкі дабрачыннасці ўжо разляцеліся па Астравеччыне: прадстаўнікі маладзёжнай раённай арганізацыі наведаліся ў сацыяльна-педагагічны цэнтр і завіталі да сем’яў Пярко і Казлоўскіх. Вядома ж, госці прыйшлі не з пустымі рукамі, а прывезлі ручкі, алоўкі, фламастары, іншыя канцылярскія тавары, цацкі і прысмакі.

Дарэчы, падарункі атрымалі не толькі дзеці – за асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі сакратар пярвічкі ГА БРСМ РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” і адначасова шматдзетная маці Людміла Казлоўская была ўзнагароджана Падзячным лістом райкама ГА БРСМ.

Акцыя працягваецца – далучайцеся!

1.jpg

2.jpg

Текст: