Святы Якуб сабраў вернікаў на ўрачыстасць ля цудадзейнай крыніцы ў Тракелях

16:00 / 27.07.2021

Астравеччына – крынічны край, і бадай што самымі вядомымі, нават знакамітымі, з’яўляюцца дзве крынічкі: быстрыцкая і тр акельская, якія носяць імёны двух братоў-апосталаў Яна і Якуба.

І сто, і дзвесце гадоў назад менавіта 25 ліпеня вернікі збіраліся на фэст у Тракелях ля цудадзейнай крынічкі з гаючай вадой. Сёлета Святы Якуб у чарговы раз сабраў тут вернікаў.

Як з гэтага незвычайнага месца шмат гадоў б’е цудадзейная вада, так і вера мясцовых людзей нават у самыя складаныя часы не затухала. Ядвіга і Міхаіл Матулойці памяталі месца, адкуль б’е незвычайная вада і з дзецьмі ачысцілі ад смецця гэтае месца. Аднак вернікі навакольных вёсак вырашылі на гэтым не спыняцца: Ядвіга Сабюн адшукала ў літоўскіх архівах дакументы – пісьмаове сведчанне назвы крыніцы і яе высвенчанасці. Так з небыцця паўстала святая крынічка. Амаль дзесяць гадоў назад тут больш як пасля 70-гадовага перапынку адбылася імша, якую ўзначалілі пробашчы Дайлідскай і Міхалішкаўскай парафій Алег Шпень і Анатоль Захарэўскі. Дзякуючы намаганням многіх нераўнадушных людзей пад кіраўніцтвам мясцовага святара ў Тракелях была ўзведзена новая капліца. А Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч выдаў дакумент, які пацвярджае, што тракельская крыніца Святога Якуба – адзіная ў Беларусі, а таксама рэлігійна-паломніцкае месца, ад якога будуць пачынацца пілігрымкі да рэліквій святога Якуба ў Іспанію.

2.jpg

Летась адзначалася 200-годзе пачатку будаўніцтва першай капліцы на крыніцы Святога Якуба і ўпершыню ў гісторыі Дайлідскай парафіі адбылася першая камунія для мясцовых дзяцей.

Сёлета імшу ля воднай святыні ўпершыню ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У казанні іерарх разважаў пра асобы святых братоў Якуба і Яна, пра маральныя хваробы сучаснага чалавека і месца веры і Бога ў жыцці кожнага. Сваё разважанне іерарх завяршыў сімвалічнымі словамі:

– Святы Якуб – прыклад пакоры. Мы ўсе розныя: католікі, праваслаўныя, пратэстанты, яўрэі, мусульмане; веруючыя і няверуючыя – людзі розных поглядаў і нацыянальнасцей, але мы грамадзяне адной краіны – гэта наша Бацькаўшчына. Мы павінны быць аб’яднаны ў імя шчаслівай будучыні, кожнага з нас і нашых сем’яў. Як сказана ў Святым Пісанні: як добра, калі браты жывуць у еднасці, а беларус беларусу – брат і сястра.

На імшы таксама маліліся за бабуляў і дзядуль – на нядзелю якраз прыпаў Сусветны дзень пажылых людзей – і за вадзіцеляў. Пасля ўрачыстасці былі асвечаны транспартныя сродкі, а жывы людскі ланцужок пацягнуўся да цудадзейнай крыніцы Святога Якуба за гаючай вадой, якая, калі верыць старажылам, аздараўляе не толькі цела, але і душу.

1.jpg

6.jpg

3.jpg

12.jpg

8.jpg

11.jpg

10.jpg

9.jpg

Текст:
Фото: Алёна Ганулич