Выстава ў гонар жыхара блакаднага Ленінграда

14:14 / 12.06.2021

Восемдзесят гадоў назад грымнула Вялікая Айчынная вайна. Гэты страшны час ніколі не забудуць ні ветэраны, якія змагаліся з ворагам, ні мірныя жыхары, якія сталі сведкамі пекла на зямлі. “Беларусь помніць” – назва рэспубліканскай акцыі як нельга лепш адлюстроўвае адносіны да жудасных падзей 80-гадовай даўнасці. У яе рамках у ваенным камісарыяце Астравецкага раёна арганізавана выстава “Зямны паклон вам, ветэраны”, прысвечаная сваяку аднаго з супрацоўнікаў – Аляксандру Бейліну, які да 1942 года жыў у блакадным Ленінградзе.

IMG_6295.jpg

Некалькі фотаздымкаў, старэнькая даведка аб пражыванні ў Ленінградзе, датуемая 44-ым годам, сшытак з успамінамі, парадны мундзір з мноствам медалёў, сярод якіх знак “Жыхару блакаднага Ленінграда”. Выстава нешматлікая, але значная, бо ў кожнай рэчы гісторыя.

– Мой цесць, Аляксандр Паўлавіч Бейлін, нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1938 годзе, – расказаў супрацоўнік ваенкамата Аляксандр Капылоў. – Яго бацька працаваў загадчыкам парыкмахерскай, а калі пачалася Вялікая Айчынная вайна як афіцэр запаса пайшоў на фронт. Быў палітруком зенітнай батарэі 169-га зенітна-артылерыйскага палка 2-га корпуса Ленінградскай ваеннай акругі. Падчас аднаго з баёў атрымаў цяжкае раненне асколкам у грудзі і памёр у снежні 1942 года. Мой жа цесць разам з маці і братам жылі ў блакадным Ленінградзе. Ён не вельмі любіць успамінаць той час, але зведалі яны тады гора: не было ні ежы, ні электрычнасці, не працаваў вадаправода. Словам, не жылі, а выжывалі – не дай бог нікому зведаць такое.

IMG_6310.jpg

Сям’я Бейліных была эвакуіравана з Ленінграда ў 1942 годзе, але ў 45-м яны вярнуліся ў горад. Праз 2 гады памерла маці – пляменнікаў да паўналецця гадавала яе сястра. Аляксандр Бейлін скончыў Васількоўскае ваеннае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча ваенна-паветраных сіл. Служыў начальнікам групы абслугоўвання авіяўзбраення эскадрыллі ў 1069-м вучэбным палку Варашылаўградскага ваеннага вучылішча лётчыкаў імя Пралетарыята Данбаса, пасля быў накіраваны ў іншую часць і служыў на розных пасадах.

IMG_6315.jpg

IMG_6289.jpg

Цяпер жыхар блакаднага Ленінграда жыве ў Астраўцы. І, як іншыя ўдзельнікі і сведкі жахлівых падзей Вялікай Айчыннай, радуецца новаму дню, ведае кошт кавалка хлеба і ўпэўнены, што галоўнае – мір і спакой на зямлі.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Марина Мацкевич