Кім сталі колішнія залатыя медалісты

12:12 / 11.06.2021
Учора адшумелі выпускныя балі – 189 вы­пускнікоў у нашым раёне разві­таліся са школай і дзяцінствам, 24 з іх закончылі школу з залатымі і сярэбранымі медалямі – на форуме адоранай і таленавітай моладзі ім уручылі заслужаныя шматгадовай напружанай працай узнагароды і грашовыя прэміі. 
І стала цікава: а што ж было раней? 

8885.jpg

Гартаючы архіўную падшыўку за 2000 год, знайшла інфармацыю аб выпускніках. У тым чэрвені са школамі развіталася 284 вучні, веды і праца 39 з іх былі ацэнены залатымі медалямі, 29 атрымалі сярэбраныя.
У газеце за 1 ліпеня надрукаваны здымак выпускнікоў СШ №1 і інфармацыя пра іх. Паведамляецца, што сямёра вучняў гэтай школы – Наталля Ступень­ка, Алена Грамбоўская, Ірына Трусевіч, Таццяна Шлыковіч, Марына Шадура, Людміла Палтаран і Надзея Шаблінская – закон­чылі школу з залатымі медалямі.
Стала цікава, як склаўся лёс медалістаў. Як яны рэалізавалі свой патэнцыял? Паспрабавалі высветліць. 
Многія з выпускнікоў у якасці будучай прафесіі выбралі замежную мову – але не для ўсіх яна стала справай жыцця. «Замежны» напрамак выбралі Ірына Трусевіч, Алена Грамбоўская, Марына Шадура, Наташа Ступенько. Марына паехала ўслед за мужам за мяжу. У Мінску засталася Алена, там жа пасля заканчэння вну – Людміла Палтаран. Таццяна Шлыковіч, закончыўшы факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, стала працаваць на Гродзенскім абласным тэлебачанні. Наталля Ступенька закончыла Гродзенскі ўніверсітэт, у апошні час была спецыялістам у Астравецкім раённым Савеце дэпутатаў, зараз знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці. Надзея Шаблінская пасля заканчэння педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка непрацяглы час выкладала ў школе, затым перайшла ў мытню – там і працуе ўжо шмат гадоў.
У тым жа нумары газеты змешчаны фотаздымак астра­­вецкіх выпускнікоў, якіх дэлегіравалі на агульна­рэспублі­канскі выпускны баль у Мінск. Надзея Шаблінская была ўдастоена такога гонару як пера­­можца рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, а яе адна­класнік Аляксандр Шоўкун – як пераможца рэспублі­кан­скага тэлефестывалю «Усе мы родам з дзяцін­ства». Аляксандр, дарэчы, не стаў развіваць артыстычны талент – знай­шоўся ў яго і другі: ён стаў класным урачом, быў прызнаны лепшым стаматолагам краіны, цяпер жыве і працуе ў Мінску.
А падзялілася фотаздымкам сярэбраная медалістка гэтага «зорнага» класа Вольга Гноза – Вольга Хацяновіч, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Астравецкая праў­да», пераможца абласнога спаборніцтва журналістаў за 2016 год.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Нина Рыбик