«Цуды прыроды» шукалі чытачы Альхоўскай бібліятэкі

14:45 / 07.06.2021

Чытачы Альхоўскай бібліятэкі вельмі любяць прыроду.

ZtXaDpC5mWw.jpg

У мінулую нядзелю ўдзельнікі мясцовага аматарскага аб’яднання «Жывіца» разам з бібліятэкарам Юліяй Заруба адправіліся на экскурсію «Цуды прыроды».

MnBGuoD5Jrg.jpg

На свежым паветры вандроўнікі чыталі экалагічныя казкі, адказвалі на пытанні віктарыны і спявалі. Пасля бібліятэкар паказала выхаванцам розныя віды раслін і кветак. Дзеці пазнаёміліся з рэдкімі насякомымі, а некаторых нават змаглі патрымаць у руках.

XPfOs2aWXnI.jpg

9A1CfQcZLv0.jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор