Нарыхтоўку травяністых кармоў абмеркавалі на раённым семінары-нарадзе

10:36 / 05.06.2021

Ад колькасці і якасці нарыхтаваных кармоў залежыць паспяховасць зімне-стойлавага ўтрымання жывёлы, а значыць і вытворчасць малака.

На базе КСУП “Гудагай” прайшоў раённы семінар-нарада па пытаннях корманарыхтоўкі, які ўзначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла.

IMG_6407.jpg

Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, намеснікі па раслінаводстве, галоўныя аграномы, заатэхнікі, ветурачы, інжынеры сумесна са спецыялістамі райсельгасхарчу абмеркавалі арганізацыю вытворчага працэса нарыхтоўкі травяністых кармоў – ад скашвання травастою да закладкі ў траншэю зялёнай масы.

На полі за Малямі, дзе кормаўборачны комплекс падымаў і здрабняў траву, удзельнікі семінара засяродзілі ўвагу на тэхналогіі нарыхтоўкі сенажу.

– Важна не толькі своечасова пачаць уборку траў, але і не зацягваць першы ўкос – працягласць не павінна перавышаць 10-12 дзён. Гэта даволіць дадаткова атрымаць не толькі другі, але і трэці ўкос. У выніку павышаецца збор з аднаго гектара сухога рэчыва, абменнай энергіі, пратэіна да 16% і павялічваецца выхад малака і мяса ў 1,3-1,5 разоў пры зніжэнні затрат і кошту кармоў на адзінку прадукцыі на 9-13%, – нагадаў Іван Карніла. – Усе ведаюць, што даўжыня рэзкі травы павінна быць 3-5 сантыментраў, яе вільготнасці не перавышаць 55-60% – але не ўсе выконваюць гэтыя патрабаванні.

IMG_6418.jpg

Начальнік райсельгасхарчу акцэнтаваў увагу на аптымальных тэрмінах скошвання: шматгадовыя бабовыя травы павінны класціся ў пракос у фазе бутанізацыі, але не пазней за цвіценне; злакі – у канцы фазы выхаду ў трубку да пачатку калашэння; кукуруза – у малочна-васкавой спеласці зерня.

IMG_6423.jpg

Спецыяліст Ашмянскай сельгастэхнікі расказаў пра асноўныя рэгуліроўкі ў настройках кормаўборачнай тэхнікі вытворчасці “Гомсельмаш”.

На малочна-таварным комплексе “Малі” аграрыі паглядзелі, як адбываецца закладка сянажнай траншэі. Папярэдне кормасховішча трэба ачысціць ад рэшткаў старых кармоў, прадэзынфіцыраваць і пабяліць, а пад’яздныя шляхі да яго – абавязкова выслаць саломай. Траншэі павінны закладвацца не больш за 3-4 дні – працяглая загрузка прыводзіць да моцнага разагрэву масы, утварэння эндатаксінаў, якія выклікаюць мастыты і захворванні капыт. Абавязковая ўмова пры нарыхтоўцы сенажу – выкарыстанне кансервантаў, а таксама ўкрыццё траншэі спосабам “канверт”.

IMG_6437.jpg

Па меркаванні Івана Карнілы, у кожнай гаспадарцы неабходны замацаваныя спецыялісты, якія будуць адсочваць усе тэхналагічныя этапы нарыхтоўкі кармоў. Так, фазы ўборкі травы павінны кантраляваць галоўныя аграномы, спраўнасць тэхнікі – інжынеры, а даўжыню рэзкі, тэмпературу масы, шчыльнасць трамбоўкі, унясенне кансервантаў – заатэхнічная і ветэрынарная службы.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алена Ганулич