Каля 150 дзетак сёлета дойдуць да першай камуніі на Астравеччыне

12:01 / 05.06.2021
Май і чэрвень – асаблівыя месяцы для многіх каталіцкіх сем’яў. Менавіта ў гэтую прыгожую пару, калі ўсё навокал цвіце і зелянее, дзеці даступаюць да першай камуніі. На Астравеччыне сёлета амаль 150 хлопчыкаў і дзяўчынак упершыню прынялі ці яшчэ прымуць цела Божае. 

DSC_9074.jpg

Першая камунія – хвалюючы і ўрачысты момант, успаміны пра які застануцца з дзецьмі назаўсёды. Па традыцыі ў белых строях хлопчыкі і дзяўчынкі цэлы тыдзень будуць хадзіць у касцёл. 
На Астравеччыне найбольш дзетак сёлета прыняло першую камунію ў парафіі Святых Космы і Даміяна (Астравец) – 90 чалавек, у другім астравецкім касцёле Узвышэння Святога Крыжа – 19. Спазнаюць радасны момант у гэтую нядзелю, 6 чэрвеня, 9 юных парафіян касцёла Святога Юрыя ў Варнянах, 17 хлопчыкаў і дзяўчынак з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай. Першая камунія ў парафіі Святога Міхала Арханёла (Міхалішкі) для 11 дзяцей адбудзецца 27 чэрвеня. 
У парафіях Апекі Маці Божай (Дайлідкі), Святой Тройцы (Гервяты), Нараджэння Маці Божай (Кямелішкі) і Узвышэння Святога Крыжа (Быстрыца) першакамунійнай урачыстасці сёлета не будзе – яна адбываецца раз у два гады. 

Фота Юрыя ГОРЫДА.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: