Марыйную малітву, якой больш за сто гадоў, чытае Рэгіна Буйка (аўдыёфакт)

14:26 / 04.06.2021
Май лічыцца Марыйным. Менавіта ў гэтым месяцы вернікі аддаюць пашану Маці Божай, моляцца ў храмах і ля ўсталяваных на ростанях крыжоў, просяць у яе заступніцтва і дзякуюць за дапамогу. 

IMG_5762.jpg

У маім дзяцінстве кожны вечар, калі жывёла накормлена і пароблены справы ля хаты, жанчыны старэйшага веку збіраліся ля крыжа на маёўку. У руках яны трымалі галінкі бэзу, каб адганяць надакучлівых камароў. Заляторка – так называлі жанчыну, якая вяла набажэнства, – пачынала: «Кірые элейсон» – усе ў адзін голас дружна адказвалі: «Хрыстэ элейсон»… Словы Ларэтанскай літаніі, праўда, па-польску, ведаю і памятаю з малых гадоў…
Гэты выпадак прыгадаўся ў Баранях на традыцыйнай сваякоўскай сустрэчы. Воддаль ад усіх стаяла мясцовая жыхарка Рэгіна Буйка, якая заўсёды прыходзіць на імпрэзы. Пакуль ксёндз Яцэк з міністрантамі заканчваў падрыхтоўку алтара, мы разгаварыліся. 
– У маі малітвы Маці Божай прысвячай. У мяне ёсць ксёнжка – старая. Дык там так хораша напісана, прыходзьце да мяне пасля – я вам пачытаю, – гасцінна запрасіла мясцовая жыхарка.

IMG_5759.jpg

Пасля імшы і імпрэзы мы з Людмілай Кухарэвіч і Святланай Голубевай завіталі ў прыгожы, на 2 канцы дом Рэгіны Буйка – яскравы прыклад беларускай сялянскай хаты, калі пад адным дахам размяшчаюцца жылыя і гас­падарчыя памяшканні, хлявы, дрывотня. 
Жанчына жыве адна – з мужам яны выгадвалі дачку, якая абуладкавалася з сям’ёй у Падольцах, і сына, які асеў у Вільнюсе. На жаль, з-за каронавіруса маці не бачылася з ім ужо паўтара гады. Здрадніцкія слёзы заблішчалі ў вачах бабулі…
– Надзея і ўцечка наша. О, Марыя прачыстая – Маці бедных грэшнікаў, –  пачала з інтанацыяй чытаць жанчына марыйную малітву, якую мы слухалі з захапленнем. Аказваецца, малітоўнік надрукаваны ў 1902 годзе.
...Марыя – маці кожнага з нас, якая выслухоўвае просьбы, дапамагае ў патрэбах і з нябёс атуляе сваёй апекай. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст:
Фото: Алена Ганулич