Пра ўтрыманне жывёлы на МТК “Беразоўка” летам даведаўся карэспандэнт

07:47 / 04.06.2021
КСУП «Варняны» – пакуль адзіная гаспадарка ў раёне, дзе дзейнічаюць 3 малочна-таварныя комплексы. Толькі на МТК «Беразоўка», у адрозненне ад іншых, практыкуецца круглагадовае стойлавае ўтрыманне – гэта значыць, што летам рагуль не ганяюць на пашу, для іх прадугледжана аднатыпнае кармленне. 
Менавіта на МТК «Беразоўка», дзе ўтрымліваецца найбольш у гаспадарцы – 875 галоў – дойных кароў, мы зазірнулі з першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольгай Умрыхінай. 

IMG_5921.jpg

КСУП «Варняны» 
Малочна-таварныя комплексы «Газа», «Кярняны», «Беразоўка».
Малочна-таварныя фермы «Варняны», «Карвэлі», «Варона». 

– У КСУП «Варняны» – крыху больш за 2 300 дойных кароў, з якіх каля 70% ганяюць на пашу, – па дарозе на комплекс уводзіць у справы Вольга Віктараўна. – Пасвяць сухастойных кароў, цёлак. Асабіста ў мяне «Варняны» выклікаюць найбольшую заклапочанасць: надоі і якасць малака тут жадаюць лепшага. На мой погляд, выхад з сітуацыі – пасвіць максімальную колькасць жывёлы. Па-першае, яе не трэба будзе карміць што называецца «з колаў», па-другое, гэта дазволіць аграрыям нарыхтаваць на зіму больш травяністых кармоў. Да таго ж, праменад – гэта і вітамін Д, і прафілактыка захворванняў канечнасцей. А яшчэ, мне здаецца, адна з праблем у КСУП «Варняны» – арганізацыя работы: чалавечы фактар ніхто не адмяняў. У сучасных умовах варта нарошчваць пагалоўе, а не змяншаць. Не будзе буйной рагатай жывёлы – не будзе жыцця ў гаспадарцы. 

З Вольгай Умрыхінай нельга не пагадзіцца: пакуль гаспадарка не атрымала новую корманарыхтоўчую тэхніку – нагадаю, праз «Прамагралізінг»  аўтапарк КСУП «Варняны» па­вінен сёлета папоўніцца трак­та­рам, касілкай і корма­на­рых­тоўчым комплексам – тэхніч­ных магутнасцей у варнян­цаў не хопіць, каб карміць жывёлу «зялёнкай» і адначасова нарыхтоўваць сянаж. Сапраўды, адзінае выйсце – паша…
Накіроўваемся ў адзін з ка­роў­нікаў МТК «Беразоўка». Карціна, тыповая для малочна-таварных комплексаў: жывёла есць кармы, якія ўручную падсоўваюць 2 даглядчыкі. На кармавых сталах у рагуль сумесь са здробненых саломы і азімай свірэпіцы. 

IMG_5925.jpg

Начальнік комплекса Міхаіл Бражыцкі 


Цікаўлюся ў начальніка комплекса Міхаіла Бражыцкага – ён, да слова, працуе тут толькі 7 месяцаў, – якія канцэнтраты, дабаўкі, бялок даюць жывёле.
– Навацельныя і высокапрадукцыйныя каровы дадаткова атрымліваюць па 300 грамаў мукі на кілаграм малака. Прэміксаў не даём. У рацыён увялі зялёную масу, – патлумачыў начальнік комп­лексу.
З першага дня работы комплекса даглядчыкам тут працуе Іван Гражуль. 

IMG_5913.jpg

Жывёлавод Іван Гражуль


– Мая задача – падсунуць кармы, падмесці. На ферме корма­сумесь развозілі канём і раздавалі ўручную, на комплексе гэта робіць раздатчык, – гаворыць жывёлавод. – У пачатку кармавога стала ёсць соль і мел. 
Жывёла ў кароўніку выглядае чыстай – значыць, сістэма гноевыдалення працуе спраў­на. Па словах памочніка начальніка комплекса Святланы Астроў­скай, двойчы на дзень трактар счышчае праходы да стойлаў: гной трапляе ў рэзервуары, адтуль – па каналах у накапляльную ёмістасць. 

IMG_5929.jpg

Памочнік начальніка комплекса Святлана Астроўская 


Стойлы, ці «лёжачкі», як іх называюць даглядчыкі, абуладкаваны прарэзіненымі дыванкамі, якія ўручную чысцяць жывёлаводы.
– Вядома, здараюцца прабле­мы. Напрыклад, з-за моцных дажджоў працякаў дах у памяш­канні, дзе ўтрымліваюцца сухастойныя каровы, – працягвае жанчына. – Усё адрамантавалі сваімі сіламі. На пашу выганяем каля 260 галоў – нецеляў і сухастойных кароў. Можна сказаць, што на комплексе яны толькі начуюць. 
Да слова сказаць, працоўную дзейнасць Святлана Астроўская пачынала даяркай, як і маці. Потым «дарасла» да памочніка начальніка комплексу: усе нюансы жывёла­гадоўлі жанчына засвоіла на практыцы. 
Шмат гадоў сельскай гаспадарцы аддалі і цялятніцы Наталля Лакуцэвіч і Алена Пяткевіч, якія з напарніцай утрох даглядаюць каля 500 цялят рознага ўзросту. 

IMG_5935.jpg

Цялятніцы Наталля Лакуцэвіч і Алена Пяткевіч


Самыя маленькія ўтрымлі­ваюц­ца на вуліцы ў інды­ві­дуаль­ных дамках круглы год – такі метад называецца «халоднай га­доўляй». Галоўнае, каб цяляты былі накормлены, а падсцілка – сухой. 
– Мы запускалі гэты комплекс, –  узгадвае Наталля Лакуцэвіч. – Да двух месяцаў цялятак кормім з соскі, потым прывучаем да вядзерца. Акрамя малака, яны атрымліваюць і старцерны камбікорм, а падрослыя бычкі і цялушкі – канцэнтраты і сена.  

Слова спецыялісту
На пытанні адказвае галоўны заатэхнік КСУП «Варняны» Сяргей Бразевіч.  

IMG_5951.jpg

– Якія ўмовы ўтрымання жывёлы створаны ў КСУП «Варняны ? З якімі праблемамі сутыкаюцца жывёлаводы?
– Лічу, што для ўтрымання жывёлы на комплексах і фермах створаны нармальныя ўмовы: пастаянна падсцілаюць, своечасова выдаляецца гной. 
– Чаму тады ў КСУП «Варняны» нізкія надоі?
– Тры гады запар мы не маглі пад патрэбу нарыхтаваць грубых кармоў, не хапала канцэнтратаў – мука ў асноўным ішла на патрэбы свінагадоўлі. Маладняк менш ад патрэбы атрымліваў канцэн­т­ратаў. Пасля закрыцця свіна­ком­плексу ўсе канцэнтраваныя кармы будуць выка­рыстоў­вацца для кармлення буйной рагатай жывёлы. Спадзяёмся, што, атрымаўшы новую тэхніку, мы зможам назапасіць патрэбную колькасць травяністых кармоў. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Алена Ганулич