У Гервятах 30 мая адбудзецца Троіцкі фэст

14:31 / 24.05.2021
Як расказаў пробашч парафіі Дзмітрый Леўчык, урачыстасць расцягнецца на два дні. У суботу, 29 мая, у 19.00 адбудзецца імша, на якой будуць маліцца за дзяцей і моладзь. Урачыстае богаслужэнне пройдзе ў нядзелю, 30 мая, у 13.00.

64.jpg

Па ініцыятыве і пры падтрымцы  Астравецкага раённага выканаўчага камітэту і раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі» ля прыкасцельнай плошчы адбудзецца святочная праграма. З 15.30 да 20.00 гасцей і ўдзельнікаў фестывалю выступленнямі будуць радаваць народны ансамбль народных інструментаў «Скарбніца» (15.30-16.00), ансамбль народнай песні «Кемяліна» (17.40-18.20), творчы калектыў «Беларусь шматнацыянальная» (16.00-17.40), народны тэатр эстраднага танца і песні «Імпульс» (г. Ашмяны) і лепшыя артысты Астравеччыны (18.30-20.00).
Будуць арганізаваны выстава-продаж вырабаў рамеснікаў, дзіцячыя пляцоўкі і іншае.  

В программе возможны изменения





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Главный администратор