Работнікі фізічнай культуры і спорту двойчы адзначылі свята

17:20 / 21.05.2021

Сёлета работнікі фізічнай культуры вырашылі адзначыць сваё прафесійнае свята двойчы: тыдзень назад з гэтай нагоды адбылося адкрыццё залы бокса, а сёння яны сабраліся на ўрачыстым мерапрыемстве.

IMG_2504.jpg

IMG_2532.jpg

Віноўнікаў урачыстасці павіншавала і ўручыла ўзнагароды старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук:

– Фізкультуры і спорта не бывае шмат у жыцці, бо гэта здароўе нас, нашых дзяцей і ўнукаў, – адзначыла Ірына Эдуардаўна. – Мы ганарымся поспехамі астравецкіх спартсменаў – і гэтае свята дае цудоўную магчымасць яшчэ раз падзякаваць вам за плённую працу. Кожны з вас не толькі рыхтуе спартсменаў, арганізоўвае фізкультурна-масавыя мерапрыемствы, але і дапамагае людзям клапаціцца аб здароўі. А здаровая нацыя – гэта моцная нацыя. Новых дасягненняў, невычарпальнай энергіі і бадзёрасці духа!

IMG_2523.jpg

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны дырэктар Астравецкага фізкультурна-спартыўнага клуба Валяр’ян Валадзько, Падзячным лістом – трэнер і намеснікі дырэктара ФСК Алег Золатаў, Анастасія Рыбак, Казімір Янчэўскі.

IMG_2518.jpg

Ганаровымі граматамі райвыканкама адзначаны настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Міхалішкаўскай СШ Мікалай Трафімчык, Варнянскага НПК Яніна Філіповіч і вадзіцель ФСК Алег Папоў.

IMG_2529.jpg

– Вітаю сёння ўсіх, для каго спорт стаў не проста захапленнем ці работай, але сапраўдным сэнсам жыцця, – далучыўся да віншавання загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Аляксей Дварэцкі. – Жадаю вам заўсёды ўпэўнена ісці перад лозунгам “Вышэй. Мацней. Хутчэй”. І няхай гэтыя тры словы будуць стымулам вашага пастаянага прагрэса і новых перамог. Са святам!

IMG_2538.jpg

Прыемным працягам урачыстасці стала ўручэнне ўзнагарод ветэранам і лепшым работнікам спартыўнай сферы і музычныя нумары ад артыстаў Астравеччыны.

IMG_2559.jpg

IMG_2563.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Марина Мацкевич