Кожны знайшоў забаву па душы

19:20 / 09.05.2021

Традыцыйна Дзень Перамогі ў Астраўцы стаў усеагульным святам: у лесапаркавай зоне кожны знайшоў сабе занятак і забаву па душы.

IMG_0369.JPG

Работнікі бібліятэкі запрашалі ў палявую чытальную залу, дзе можна было паглядзець копіі газет ваеннага часу.

Тыя, хто цэніць работы народных майстроў, “завісалі” каля іх палаткі, дзе можна было не толькі палюбавацца вырабамі з дрэва, скуры, саломкі, роспісам па шкле, але і прыдбаць адзіны ў сваёй непаўторнасці сувенір.

IMG_0345.JPG

IMG_0347.JPG

Аматары вострых адчуванняў – найперш дзеці – імкнуліся да вяровачнага гарадка, дзе пад падбадзёрваючыя воклічы гледачоў праходзілі паласу перашкод на вышыні.

IMG_0431.JPG

IMG_0468.JPG

Задаволілі апетыт тыя, для каго гулянне – гэта перш за ўсё смачны шашлык, салодкая вата ці адкрыццё сезона марожанага.

IMG_0360.JPG

IMG_0337.JPG

А найбольш радаваліся святу дзеці: горкі, батуты, “тарзанкі”, шарыкі, прысмакі, цацкі, забавы – усё было для іх.

І гэта – правільна, бо шмат гадоў назад прадзеды не шкадавалі жыцця, каб для нашчадкаў выбухі асацыіраваліся выключна са святочным салютам, а танкі былі толькі цікавай цацкай.

IMG_0382.JPG

IMG_0222.JPG

IMG_0470.JPG



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик