Ход сяўбы каменціруе загадчык сектара раслінаводства райсельгасхарчу Міхаіл Шлыковіч

12:12 / 07.05.2021
На Астравеччыне падыходзіць да заканчэння пасяўная кампанія. Пра яе ход, нюансы і цяжкасці, з якімі сутыкнуліся аграрыі, расказаў загадчык сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Шлыковіч. 

IMG_4363.jpg

– У адрозненне ад мінулага года сёлета з тэхнікай праблем не ўзнікала – ва ўсіх гаспадарках да пытання гатоўнасці сельгасмашын аднесліся адказна. 
Яравы клін складае крыху больш за 17 тысяч гектараў. Некалькі тыдняў назад скончылі сяўбу ранніх збожжавых (план перавыканалі на 50 гектараў) – гэтыя культуры занялі плошчу 8 235 гектараў. Завяршылася сяўба цукровых буракоў (пасеяна 1 620 гектараў). Адметнасць пасяўной кампаніі ў  тым, што яна праходзіць у няпростых кліматычных умовах, так, напрыклад, з-за прымаразкаў і снегу ў красавіку дзень-два трактары не выходзілі ў поле. 
Што тычыцца загінулых азімых, то 1 600 гектараў адсеялі збожжавыя, крыху пазней у некаторых гаспадарках плануюць на гэтых участках проса. 
Працягваецца сяўба кукурузы, пад яе адведзена крыху больш за 6 тысяч гектараў, у тым ліку 803 – на зерне. Найбольшы спрыт на сяўбе каралевы палёў дэманструюць КСУП «Гудагай» і «Гервяты», дзе ў сярэднім за дзень насенне гэтай культуры прыгортваецца на 75 і 80 гектарах пры сярэднераённым паказчыку ў 64. Па стане на 5 мая з сяўбой кукурузы аграрыі раёна справіліся на 47%: пасеялі 2 846 гектараў. 
Вырошчваць бульбу, як і ў мінулыя га­ды, будуць толькі дзве гаспадаркі – КСУП «Гудагай» (90 гектараў) і «Гервяты» (40 гектараў). Пасаджана 108 гектараў другога хлеба, што складае 83% ад плана. 
Рапс ужо двойчы падкармілі ўсе гаспадаркі. Завяршылася другая падкормка азімых збожжавых у трох гаспадарках: КСУП «Гудагай», «Міхалішкі», «РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Алена Ганулич