Валейбалісткі адукацыі заваявалі бронзу на абласных спаборніцтвах

16:16 / 30.04.2021
Жаночая каманда па валейболе заняла 3-е месца на абласной спартакіядзе работнікаў сістэмы адукацыі.

1.jpg

Нядаўна раённая газета паведамляла пра раённы этап спа­борніцтваў, у які не былі ўключаны валейбол і міні-фут­бол, бо яны праводзіліся загадзя. У выніку абараняць гонар Аст­равеччыны на абласную спар­та­кіяду па гэтых відах спорта паехалі зборныя каманды з усіх навучальных устаноў раёна. 
Варта адзначыць, што канкурэнцыя была сур’ёзнай – за перамогу пад сеткай спаборнічала 20 каманд. Саперніцамі астраў­чанак па групе сталі каманды з Воранава, Мастоў і Наваг­рудка. Нашы валейбалісткі прадэманстравалі цудоўную гуль­ню, абыгралі ўсіх з яўнай пера­вагай і выйшлі ў фінал. Тут яны ўжо аспрэчвалі права за ганаровы п’едэстал і ў першай гульні сустрэліся з саперніцамі з Гродна. Барацьба была ўпартай і відовішчнай, але гродненкі аказаліся мацнейшымі. 
А вось у паядынку за 3 месца астраўчанкі не ўпусцілі шанс і зноў святкавалі перамогу, упэў­нена абыграўшы каманду з Ашмян. 
Віншуем!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Главный администратор