Пра што пісала “раёнка” ў юбілейныя для сябе гады. Красавік

17:09 / 03.05.2021

Прапануем зазірнуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала “раёнка” ў юбілейныя для сябе гады.

1.jpg

29 красавіка 1971 года

Жывёлавод-ветэран

У артыкуле расказвалі пра Ванду Фларыянаўну Бурыч, даярку малочна-таварнай фермы ў вёсцы Супраненты.

За час працы жанчына набыла багаты вопыт. Самым знамянальным для Ванды Фларыянаўны быў 1970 год – яна стала пераможцай у сацыялістычным спаборніцтве сярод даярак гаспадаркі, заваяваўшы права ўдзельнічаць у раённым конкурсе.

Дасягненні ёсць ужо і ў 1971 годзе. «У групе Ванды Фларыянаўны 16 кароў, ад кожнай з пачатку новага года яна надаіла па 500 кілаграмаў малака».


28 красавіка 1981 года

Веласіпед і падлетак

– пад такім загалоўкам надрукаваны артыкул старшага інспектара ДПС РАУС Б. Мілашэвіча.

Аўтар заклікаў бацькоў звярнуць увагу на паводзіны дзяцей на дарозе. Многія ездзілі на веласіпедзе, не маючы 14 гадоў, садзіліся па двое на адзін веласіпед і рухаліся, не трымаючыся за руль, ігнаравалі правілы дарожнага руху.

«Па заканадаўстве за грубыя пару­шэн­ні, дапушчаныя непаўналетнімі, адказ­насці падвяргаюцца бацькі», – нагадваў інспектар.


28 красавіка 2001 года

Раўненне на «Шлях Леніна»

Земляробы калгаса практычна завяр­шылі сяўбу зерневай групы.

У гаспадарцы было пасеяна амаль 900 гектараў збажыны і зернебабовых культур, рыхтавалася глеба пад кармавыя карняплоды, лён і бульбу.

Лепшым экіпажам, намаганнямі якога засеяна больш за 220 гектараў, стала звяно сейбітаў у складзе механізатара Сцяпана Леанардавіча Спірыдовіча, сеяль­шчыкаў Анатоля Канстанцінавіча Гродзя і Віктара Браніслававіча Бубле­віча. 


30 красавіка 2011 года

Шостымі ў вобласці

сталі юныя выратавальнікі нашага раё­на ў спаборніцтвах па пажарна-выратавальным спорце.

Вучні сярэдняй школы №1 Мікіта Савіцкі, Вадзім Праўлуцкі, Кірыл Масойць і гімназіст Руслан Сенкевіч па-майстэрску падымаліся па штурмавой лесвіцы і годна дэманстравалі веды на практыцы.

Нягледзячы на тое што астраўчане былі на год маладзейшымі за прадстаўнікоў іншых каманд, сталі шостымі з 19-ці.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: