Школьнікі зацікавіліся Чарнобылем

16:01 / 26.04.2021

На працягу трэцяй чвэрці вучні 9 “А” класа Варнянскага НПК пад кіраўніцтвам настаўніцы Наталлі Чапукойць займаліся пошукава-даследчыцкай дзейнасцю ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта “Чарнобыль праз прызму дзесяцігоддзяў”.

IMG_20210204_125516.jpg

Школьнікаў зацікавіла тэма Чарнобыля. Вялікае ўражанне яны атрымалі падчас прагляду фільма “Матылькі”.

Каб даведацца з першых вуснаў пра ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дзеці запрасілі на сустрэчу яе ўдзельнікаў, землякоў Уладзіміра Янкойця, Тадэвуша Янчэўскага і Віктара Смелякова. Мужчыны распавялі пра падзеі 35-гадовай даўніны.

Прадстаўнік МНС, намеснік начальніка атрада на аб’ектах АЭС Раман Рубін расказаў, чым адрозніваецца Беларуская АЭС ад Чарнобыльскай, якія меры бяспекі прадугледжаны на нашай станцыі і чаму аварыя, што здарылася ў Чарнобылі, у нас не можа адбыцца ў прынцыпе.

Падчас віктарыны найлепшыя веды па пытаннях радыебіялогіі і радыеэкалогіі прадэманстравалі Валерыя Дубіцкая і Мацвей Кавалеўскі.

А карысць ад удзелу ў праекце атрымалі ўсе яго ўдзельнікі, бо нездарма кажуць, што інфармацыя – гэта галоўная зброя ў барацьбе са страхам.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Главный администратор