Аляксандр Тумашчык стаў лепшым на прафсаюзнай спартакіядзе

13:08 / 26.04.2021
Другім сярод лепшых стаў астраўчанін Аляксандр Тумашчык на лёгкаатлетычным кросе падчас прафсаюзнай рэспубліканскай спартакіяды.

1.jpg

– Сярэбраны медаль у бегу Аляксандр заваяваў на спар­та­­кіядзе Беларускага пра­фе­сійнага саюза работнікаў тран­­спарту і камунікацый, – рас­­казвае Міхаіл Мядэкша, на­чаль­нік станцыі тэхагляду №74, дзе працуе прызёр. – На старт выйшлі прадстаўнікі ўсіх структур­ных падраздзяленняў нашага міністэрства: аўта­ма­біль­нага, воднага, паветранага, чыгунач­нага, дарожнай гаспадаркі і іншых. Вельмі прыемна, што наш зямляк не прос­та годна выступіў, а паказаў сапраўдны майстар-клас.
А падчас трыятлону ў Мінску, які ўключаў бег, плаванне і велагонку, у лідары Аляксандр вый­шаў ужо на сярэдзіне дыстан­цыі – і да фінішу не здаў пазіцый. У выніку паклаў у скарбонку сваіх перамог яшчэ адзін медаль.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: