“Перазвон талентаў” гучаў у Міхалішках

15:07 / 23.04.2021

Звонкія галасы, артыстычнае выкананне, яркія касцюмы і душэўная атмасфера – у Міхалішках прайшоў канцэрт “Перазвон талентаў”.

2.jpg

Прыгожым вакалам і харызмай на сцэне Міхалішкаўскага дома культуры здзіўлялі наведвальнікі клубных аб’яднанняў. У кожнага быў свой рэпертуар і творчы вобраз, але ўсе імкнуліся да агульнай мэты – падарыць гледачам добры настрой.

І гэта ў выступаючых цудоўна атрымалася. Задорныя “Да-мі-солькі” і юныя артысты з гуртка сольных спеваў “Вясёлыя ноткі” парадавалі вясёлымі і па-дзіцячаму непасрэднымі нумарамі, ансамбль народнай песні “Вілія” і вакальны гурт “Скарбніца” – вядомымі шлягерамі, якія падпявала ўся зала. Не расчаравалі публіку і сольныя выканаўцы – жыхары Міхалішак, якія ў вольны ад працы час прыходзяць у Дом культуры, бо ім падабаецца спяваць. Юрый Часнойць, Вольга Валэйка, Людміла Стасяловіч і іншыя прадэманстравалі свой талент не горш за папулярных артыстаў.

3.jpg

Удзельнікі канцэрта былі шчодра ўзнагароджаны авацыямі. Ці не гэта найлепшае пацвярджэнне, што такія творчыя сустрэчы запатрабаваныя – і значыць, трэба абавязкова паўтарыць.

Тарэса Часнойць, жыхарка Міхалішак:

– Ад усіх аднавяскоўцаў, якія былі на канцэрце, дзякую арганізатарам і артыстам за падораны цудоўны настрой. Гэта было сапраўднае свята творчасці! Дзеці і дарослыя прыемна здзівілі на сцэне. Радуе, што нашы землякі, нягледзячы на занятасць, знаходзяць час для творчасці. І цудоўна, што ў іх атрымліваецца дасягаць поспехаў ва ўсіх сферах. Спадзяюся, што міхалішкаўскія артысты парадуюць нас яшчэ не аднойчы.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: