Дзень птушак адзначылі ў Міхалішках

13:55 / 19.04.2021

Дзень крылатых насельнікаў адзначылі ў Міхалішкаўскай бібліятэцы.

На першы дзень красавіка прыпадае Міжнародны дзень птушак – яму ў сельскай бібліятэцы Міхалішкаў прысвяцілі мерапрыемства.

1.jpg

Так, малодшыя дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, а старэйшыя наведалі выставу тэматычнай літаратуры, дзе пазнаёміліся з энцыклапедычнымі дадзенымі, бібліятэкар расказала пра птушак, занесеных у Чырвоную кнігу нашай краіны.

2.jpg

Цікавасць у дзяцей выклікала гульнёвая праграма «У каждой пташки свои замашки». Удзельнікі віктарыны актыўна абмяркоўвалі пытанні і адказы, расказвалі пра падрыхтоўку кармушак.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
Астравецкая раённая бібліятэка

Текст: Главный администратор