Падзяліцеся з «Астравецкай праўдай» старымі выпускамі газеты, успамінамі і фотаздымкамі

15:09 / 16.04.2021
Сёлета «Астравецкай праўдзе» спаўняецца 80 гадоў – салідная, знакавая дата і для чалавека, і для арганізацыі, і для газеты.

Юбілей яшчэ не хутка – а падарункі мы ўжо пачалі атрымліваць. Ірына Станіславаўна Булькевіч з Варнян, былая настаўніца, унучка першага пасляваеннага старшыні мясцовага калгаса імя Варашылава Уладзіслава Шыманца перадала выпуск газеты «Сталінская праўда» за 23 верасня 1948 года. Падарунак тым больш каштоўны, што ў рэдакцыйным архіве захоўваюцца падшыўкі газеты з 1969 года. Пра што ў 1948 годзе пісала «Сталінская праўда», мы расказвалі, прааналізаваўшы гадавую падшыўку ў Нацыянальнай бібліятэцы. А цяпер у архіве «Астравецкай праўды» будзе беражліва захоўвацца арыгінал газеты з далёкіх пасляваенных часоў!

1.jpg

І падумалася: магчыма, не толькі ў Ірыны Булькевіч, а і ў іншых сямейных архівах ляжаць колішнія раённыя газеты, якія расказваюць пра справы даўно мінулых дзён. Магчыма, з раённай газетай ці з яе публікацыямі звязаны старонкі біяграфіі нашых чытачоў і яны маглі б падзяліцца сваімі гісторыямі і ўспамінамі. Можа, нехта ведаў колішніх журналістаў, якія працавалі ў рэдакцыі, і мог бы расказаць пра іх. Напэўна, у многіх сем’ях захоўваюцца старыя фотаздымкі (неабавязкова звязаныя з газетай), якія адлюстроўваюць гісторыю раёна. Не паскупіцеся, падзяліцеся з намі гэтым неацэнным скарбам!
Неабавязкова аддаваць арыгіналы фотаздымкаў: калі яны дарагія вам – мы зробім копіі.

Рэдакцыя рыхтуе кнігу, прысвечаную раённай газеце, і шукае любыя звесткі, звязаныя з яе гісторыяй: успаміны, дакументы, фота. Калі вы маеце чым – падзяліцеся! Сучаснікі і нашчадкі будуць вам вельмі ўдзячны за захаваную гісторыю. 

Бо напісанае – застаецца…




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик