Выстава добрага настрою працуе ў Тэрытарыяльным цэнтры

14:31 / 15.04.2021

Святочная выстава «Велікодны перазвон» працуе ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і радуе вока яго наведвальнікаў.

1.jpg

Для творчасці таленавітых людзей няма межаў – і прадстаўленыя на выставе работы яшчэ раз гэта пацвердзілі. Яркія, бы жывыя, вытанчаныя бансай і кветкі з бісеру Ганны Сінкевіч, цудоўныя вышываныя карціны Святланы Мешкіс, прыгожы і да таго падобны на сапраўдны, што некаторыя нават хацелі пакаштаваць, велікодны куліч ад Наталлі Зубенка, гарэзлівыя кураняты і зайчаняты ад наведвальнікаў гуртка «Асарці» і іншыя разнастайныя вырабы астравецкіх майстрых выклікаюць толькі захапленне. А ўсё таму, што зробленыя з душой і для таго, каб дарыць навакольным добры настрой.

1.jpg

2.jpg

Тамара ЛУКША,
старшыня раённай арганізацыі БелТІЗ

Текст: Главный администратор