Пра кнігу «Вялікая душа маленькай парафіі» расказвае Андрэй Міхневіч

12:32 / 14.04.2021

У мінулым годзе свет пабачыла кніга аўтарства краязнаўцы і былой журналісткі «Астравецкай праўды» Ганны Чакур «Вялікая душа маленькай парафіі».

1.jpg

Асобнік складаецца з трох частак. Першая прысвечана гісторыі Гервяцкай парафіі Святой Тройцы. У ёй распавядаецца пра будаўніцтва і пазнейшую рэстаўрацыю касцёла. У другой частцы размова ідзе пра былога пробашча, светлай памяці ксяндза Леаніда Несцюка, намаганнямі якога слава пра гервяцкі храм і ўнікальны дэндрапарк разнеслася далёка за межы Астравеччыны. Тут падаюцца і погляды ксяндза на рэлігійныя і свецкія аспекты жыцця, яго развагі, якія пры жыцці занатавала аўтар кнігі. У трэцяй частцы змешчаны ўспаміны людзей, якія блізка ведалі святара, сябравалі ці працавалі з ім.

Кніга напісана на беларускай, рускай і літоўскай мовах, ілюстрыравана архіўнымі фотаздымкамі Валерыя Вядрэнкі, Юрыя Скрыпніка, Тамары Філіповіч, Алеся Юркойця, Андрэя Памецькі і іншых фотааўтараў. Спонсарскую дапамогу на выданне аказала вядомая мецэнатка з Масквы Аліцыя Ядзевіч.

Хутка будзе адліты памятны медаль: на аверсе – выява ксяндза Леаніда Несцюка, на рэверсе – касцёл Святой Тройцы ў Гервятах. Аўтар эскіза – беларускі мастак-графік Алесь Лось. Ініцыятары стварэння памятнага знака – ксёндз-канонік Сяргей Бараўнёў і арганіст Андрэй Міхневіч. Спонсар – Леанарда Куодене з Вільнюса.

– Чатыры гады мінула з дня смерці ксяндза Леаніда, але памяць пра яго жывая, – расказаў былы арганіст гервяцкага касцёла Андрэй Міхневіч. – Прэзентацыя кнігі «Вялікая душа маленькай парафіі» была запланавана на кастрычнік мінулага года, але планы змяніліся з-за пандэміі каронавіруса. Думаю, што сёлета жыхары Астравеччыны абавязкова пазнаёмяцца з кнігай – дата яе прэзентацыі будзе анансіравана пазней.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: