«Парад прафесій» аб’яўляем у раёне

08:16 / 09.04.2021

Газета «Астравецкая праўда» сумесна з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў аб’яўляе конкурс «Парад прафесій».

Дасылайце фотаздымкі з выявай калег, сяброў, знаёмых – людзей працы на іх рабочым месцы.

1.jpg

УМОВЫ

Фота павінна адпавядаць тэматыцы. Наяўнасць аксэсуараў, якія адлюстроўваюць сутнасць прафесіі героя, вітаецца.

Ад аднаго аўтара прымаецца не больш двух здымкаў, у іншым выпадку рэдакцыя мае права выбраць для апублікавання лепшыя на сваё бачанне фота.

Да работы прыкладаецца інфармацыя: хто на здымку, кім працуе і як доўга, а таксама кантакты аўтара.

Работы прыносьце ў рэдакцыю або дасылайце на электронны адрас газеты ostrov_red@mail.ru ці на паштовую скрыню: 231201 г. Астравец, вул. Энгельса, 2а.

УЗНАГАРОДЫ

Тры лепшыя па меркаванні журы конкурсу, у якое ўвойдуць прадстаўнікі рэдакцыі і раённага прафсаюза, работы будуць узнагароджаны прызамі ад Астравецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Спецыяльны прыз ад «Астравецкай праўды» атрымае пераможца галасавання, якое пройдзе на сайце газеты.

ТЭРМІНЫ

Работы прымаюцца з 9 да 22 красавіка ўключна. Галасаванне на сайце стратуе ў 8.00 26 красавіка, будзе закрыта ў 16.00 30 красавіка.

Удзельнічайце і перамагайце!






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Главный администратор