Пра што пісала «Астравецкая праўда» ў юбілейныя гады: 8 красавіка

11:12 / 11.04.2021

Першы нумар «Астравецкай праўды» – на той час «Большэвіцкі арганізатар» – выйшаў 29 мая 1941 года. З таго часу – з перапынкам на гады Вялікай Айчыннай вайны і падчас расфарміравання Астравецкага раёна ў 1962-1965 гады – газета ўвесь час была побач з чытачамі, расказвала навіны, дапамагала вырашаць праблемы, віншавала са святамі і спачувала ў бядзе.

Прапануем зазір­нуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады.

2.jpg



8 красавіка 1971 года 

У Гродна – на самалёце

Аб аднаўленні палётаў у абласны цэнтр расказвае на старонках газеты начальнік Астравецкага аэрапорта А. Мысатаў.

Нейкі час з-за выхаду са строю ўзлётна-пасадачнага поля ў вясеннюю непагадзь самалёт не лятаў. З 8 красавіка жада­ючыя хутка дабрацца да абласнога цэнтра маглі скарыстацца самалётам, які лятаў па маршруце Астравец-Ашмяны-Гродна і ў зваротным напрамку. А з 25 красавіка былі арганізаваны 2 рэйсы  ў дзень – у 8 і 16 гадзін.

Білеты можна было набываць загадзя, і каштавалі яны танней, чым на аўтобус.

9 красавіка 1981 года 

Азімыя падкормлены

У калгасе імя Леніна завершана падкормка азімага жыта на ўсёй 600-гектарнай плошчы. Хлебная культура свое­часова атрымала азотнае сілкаванне, неабходнае для фарміравання высокага ўраджаю збожжа.

Добра папрацаваў камуніст Рыгор Ільіч Васін. Трактарам Т-25 і раскід­вальнікам ён падкарміў аміячнай салет­рай жыта на 180-ці гектарах. Высокай выпрацоўкі дабіўся таксама Тадэвуш Іосіфавіч Кардзіс.

10 красавіка 1991 года 

У пошуках дабра

Тыдзень міласэрнасці стартаваў у раё­не 7 красавіка.

Таварыства Чырвонага Крыжа заклі­кала праявіць увагу і клопат да кожнага састарэлага і хворага чалавека, інва­ліда. Планавалася, што будуць працаваць атрады міласэрнасці, якія наведаюць і акажуць дапамогу тым, хто не можа хадзіць, стаяць у доўгіх чэргах у магазіне, выконваць самую простую работу.

7 красавіка 2001 года 

Старты на прызы «Астравецкай праўды»

На гарадскім стадыёне прайшоў вя­сенні лёгкаатлетычны крос на прызы «раёнкі».

Яго ўдзельнікамі былі каманды сель­скіх Саветаў і школ раёна.

Сярод базавых школ лепшай стала Варонская, 2-е месца заняла  Лошская, 3-е – Трокеніцкая. Сярод сярэдніх школ у тройку лідараў увайшлі СШ №2, Варнянская СШ і СШ №1 –  1-е, 2-е і 3-е месцы адпаведна. 

Сярод каманд сельсаветаў хутчэйшым сталі ўдзельнікі Варнянскага.

9 красавіка 2011 года 

Шашачны чэмпіянат

Абласны чэмпіянат па шашках сярод інвалідаў па зроку прайшоў у Гродне.

Яго ўдзельніцай стала старшыня раён­най арганізацыі БелТІЗ Юзэфа Антонаўна Адынец.

Спаборніцтвы праходзілі на працягу трох дзён, астраўчанка выбілася ў ліда­ры і ў выніку заняла 3-е месца. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: