Са светлым святам Вялікадня!

09:13 / 04.04.2021

З Пасхай Хрыстовай!

Шчыра віншую вернікаў каталіцкай канфесіі са светлым святам Вялікадня!


Уваскрэсенне ўкрыжаванага Хрыс­та ўсяляе ў нашы душы спа­дзя­ванне на цуд, на дараванне, на яд­нанне людзей у міры, павазе і любові. У нашых сілах спраўдзіць гэтую надзею – трэба толькі жыць па Божых запаветах, шанаваць адвечныя хрысціянскія каштоўнасці і не ўкрыжоўваць Хрыста сваімі грахамі.

Усім, хто ў бліжэйшую нядзелю будзе святкаваць Вялікдзень, жадаю радасных свят у коле сям’і, сярод родных і блізкіх людзей, добрага здароўя і шматлікіх Божых ласкаў. 

Любіце і беражыце адзін аднаго!

Віктар СВІЛА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь


Текст: Главный администратор