Пра што пісала «Астравецкая праўда» ў юбілейныя гады: 26 сакавіка
12:43 / 28.03.2021
Першы нумар «Астравецкай праўды» – на той час «Большэвіцкі арганізатар» – выйшаў 29 мая 1941 года. З таго часу – з перапынкам на гады Вялікай Айчыннай вайны і падчас расфарміравання Астравецкага раёна ў 1962-1965 гады – газета ўвесь час была побач з чытачамі, расказвала навіны, дапамагала вырашаць праблемы, віншавала са святамі і спачувала ў бядзе.
Прапануем зазірнуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады.
Школьныя навіны
Пра жыццё-быццё Міхалішкаўскай СШ расказвала раённая газета.
Так, тут прайшла навукова-тэарэтычная канферэнцыя ў гонар 100-годдзя Парыжскай Камуны.
Прафесіянальнай падрыхтоўцы рабочых кадраў таксама надавалася ўвага. Многія старшакласнікі ўжо вызначыліся з будучай прафесіяй – вырашылі ісці ў сельскую гаспадарку. Пад кіраўніцтвам механіка калгаса І. Пешкі дзеці вывучалі будову сельскагаспадарчых машын. Для лепшага засваення матэрыялу ў школе абсталёўваўся кабінет машыназнаўства.
26 сакавіка 1981 года
Пра надвор’е
З газеты можна даведацца, якое надвор’е прагназавалі ў апошнія дні сакавіка 40 гадоў назад.
«З 26 па 28 сакавіка чакаецца ў асноўным цёплае, няўстойлівае надвор’е. Месцамі – кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы +1 – +6 0С, удзень +11 – +160С. У ноч на 26 сакавіка -2 – +30С», – абяцалі сіноптыкі.
26 сакавіка 1991 года
Альбо кашуля, альбо штаны
У артыкуле пад такой назвай чытач абураецца талоннай сістэмай на тавары.
Адстаяўшы ў чарзе за адзеннем для сыноў-пагодкаў, пакупніца пачула ад прадаўца, што набыць яго не зможа, бо талоны на дзіцячыя рэчы ў яе ўжо выразаны – а значыць купіць іх немагчыма.
– У што апранаць дзяцей? – пытала чытачка.
24 сакавіка 2001 года
У бальніцы новае абсталяванне
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Р.А. Часнойць выканаў абяцанне, дадзенае жыхарам раёна падчас перадвыбарнай кампаніі, – і ў Астраўцы з’явіўся новы сучасны апарат ультрагукавога даследавання ўнутраных органаў.
«З дапамогай Р.А. Часнойця ў бальніцу паступіў таксама гематалагічны аналізатар, які дазваляе хутка і якасна рабіць аналіз крыві», – пісала раённая газета.
26 сакавіка 2011 года
У тройцы лідараў
на абласным конкурсе «Брэнд года сістэмы адукацыі» па выніках 2010 года аказаўся цэнтр пазашкольнай работы.
Раён прадстаўляла 4 установы: гімназія №1, Гервяцкая СШ, Варнянскі НПК і цэнтр пазашкольнай работы. Трапіць у лік лепшых удалося толькі цэнтру – ён узнагароджаны Дыпломам 2 ступені.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.