«Гавары са мной па-беларуску» – тэматычны дзень прайшоў у Альхоўскім садку
11:26 / 22.02.2021
У Альхоўскім дзіцячым садзе прайшоў тэматычны дзень «Наша родная мова».
Наш дзіцячы сад беларускамоўны, аднак многія выхаванцы размаўляюць па-руску. Таму дзень стартаваў пад дэвізам «Гавары са мной па-беларуску!».
Дашкаляты сталі ўдзельнікамі віктарыны, вершаванага і спартыўнага марафонаў, расказвалі пра беларускі народны арнамент і вучылі песні на беларускай мове.
Закончыўся дзень музычным святам «Родная мова». Да нас завіталі Беларусачкі, якія гулялі з малышамі ў беларускія народныя гульні. У фае працавала выстава малюнкаў «Мая вёска», створаная намаганнямі дзяцей і іх бацькоў.
Людміла ГРЭЙЦЬ,
загадчык Альхоўскім дзіцячым садам