Гісторыя газетным радком: пра што пісала «Астравецкая праўда» ў розныя гады: 12 лютага
13:58 / 15.02.2021
11 лютага 1971 года
Савецкая армія ў песнях нашага народа
– так называлася лекцыя-канцэрт, з якой Астравеччыну наведаў заслужаны артыст Узбекскай ССР Міхаіл Чэнчыкаў.
Пад акампанемент баяніста Уладзіміра Казлова ён выканаў «Гуляў па Уралу Чапаеў-герой», «Чорны воран», «Свяшчэнная вайна», «Кацюша», «Дзе ж вы цяпер, сябры-аднапалчане», якія цёпла віталі працаўнікі калгасаў імя Куйбышава, імя Кірава, «Шлях Леніна», рабочыя фабрыкі «Альхоўка» і вучні Гервяцкай школы.
12 лютага 1981 года
Пераможцы Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва
Падведзены вынікі Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва за павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і якасці работы, паспяховае выкананне дзяржаўнага плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця на 1980 год і дзясятую 5-годку.
Сярод іншых пераможцамі прызнаны калгасы імя Чапаева і «Шлях Леніна» нашага раёна.
12 лютага 1991 года
Дзяржава моцная адзінствам
Напярэдадні рэферэндуму аб будучыні Саюза раённая газета надрукавала інтэрв’ю са старшынёй Кямелішкаўскага сельскага Савета А.У. Кісялём.
Размова ішла пра падрыхтоўку да значнай падзеі. Выказаў Аркадзь Уладзіміравіч і ўласнае меркаванне аб правядзенні рэферэндуму:
– Краіна, народ моцныя тады, калі яны з’яднаныя. Думаецца, новы саюз будзе адрознівацца ад цяперашняга, звыклага нам. Гэта будзе рэальнае аб’яднанне свабодных, суверэнных рэспублік-дзяржаў, без прыгнятаючага ціску цэнтра, згуртаванае адзінымі мэтамі і надзеямі, імкненнем зрабіць жыццё сваіх народаў сапраўды шчаслівым.
14 лютага 2001 года
І грошы знаходзяцца
У рубрыцы «Будні мясцовай улады» расказваецца пра работу тагачаснага старшыні Гудагайскага сельвыканкама Уладзіміра Кармазы.
Малапрыемнай тэмай для старшыні з’яўляецца закупка малака ў насельніцтва – як правіла, мясцовыя жыхары рэалізуюць лішкі малака, смятаны, тварага ці масла на астравецкім рынку.
Тым не менш ёсць рэчы, якія радавалі старшыню: змяняецца пасёлак, з’яўляюцца новыя будынкі – спачатку была пабудавана школа, затым клуб і пошта.
Задумваліся і грандыёзныя планы: электрыфікацыя вуліцы Кальцавой, замена агароджы каля дамоў нямоглых пенсіянераў.
12 лютага 2011 года
Колькі нас?
На 1 студзеня колькасць насельніцтва раёна склала 24 тысячы чалавек.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведамляе, што за 12 месяцаў 2010 года на Астравеччыне нарадзілася 271 дзіця, што на 10,6% менш, чым за адпаведны перыяд 2009-га. Скарацілася і колькасць памерлых. Назіраецца натуральны прырост насельніцтва: +48 чалавек.
За 2010 год на Астравеччыне было зарэгістравана 199 шлюбаў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.