Меркаванне астраўчан: у чым заключаецца шчасце сям’і

13:21 / 06.02.2021
Наш карэспандэнт папрасіў паразважаць астраўчан, у чым заключаецца сямейнае шчасце.  

Юлія Коўзан, у апачынку па доглядзе дзіцяці:

Коўзан 1.jpg

– Жыццё кожнага пачынаецца з сям’і, у якой ён нарадзіўся, – яе не выбіраюць. Пасталеўшы, чалавек выбірае іншага чалавека, з якім гатовы крочыць па жыцці. У гэтым сэнсе мне вельмі пашчасціла. Муж Аляксандр самы цудоўны ў свеце! Я не толькі любімая жонка, але і шчаслівая маці: сыны Цімафей і Ян цешаць нас сваімі маленькімі поспехамі. Вольны час мы стараемся праводзіць разам: выбіраемся на шпацыры, ходзім у госці, гатуем нешта смачненькае, глядзім сямейнае кіно і мультфільмы. 

Каб сям’я была шчаслівай, важна, каб паміж мужам і жонкай панавалі каханне, узаемаразуменне і павага. А бацькоўскае шчасце заключаецца ў шчасці дзяцей.  

Дзіяна Заянчкоўская, загадчык зернесховішча:

Заянчкоўская.jpg

– Можна сказаць, што ў нашай сям’і пануе матрыяр­хат: муж Пеця – адзіны мужчына! (Усміхаецца.) Кажуць, калі Бог хоча зрабіць жанчыне камплімент, ён пасылае ёй дачушку. У гэтым сэнсе я тройчы шчаслівая: старэйшай Валерыі 10, Караліне – 7, а Ульяне – 3 гады. Муж працуе будаўніком за мяжой, таму кожны яго прыезд для нас з дзяўчынкамі  –  вялікае свята. Дачушкі мне дапамагаюць гатаваць і накрываць на стол. З нецярпеннем чакаем Вялікдзень, калі Пеця будзе з намі.

Караліна – татава пястуха. Муж захапляецца рыбалкай і паляваннем, і дачка ведае ўсе тонкасці гэтых спраў. Відаць, яна павінна была нарадзіцца хлопчыкам. (Усміхаецца.) 

Я шчаслівая, калі мы ўсе разам. 

Павел Ляховіч, экскаватаршчык:

Ляхович.jpg

– Нішто так не згуртоўвае сям’ю, як агульная бяда. Некалькі гадоў назад мы пачулі страшны дыягназ: у старэйшага сына выявілі анкалогію. Зямла сышла з-пад ног – але мы справіліся. Улад ужо студэнт, вучыцца ў Вілейскім дзяржаўным кале­джы. Для мяне няма больш блізкіх людзей у свеце, чым жонка Алена і сыны Уладзік і Вальдэмар. Галоўнае – гэта здароўе блізкіх. Беражыце і цаніце адзін аднаго.


Аляксандр Свіла, старшы  вадзіцель:

Свіла.jpg

– Сям’ю шчаслівымі робяць дзеці, уласнае жыллё і нала­джаны быт. З жонкай гадуем 3-х дзяцей: Арцёма, Глеба і Ульяну. Дачушка – мая прынцэса.

Жывём у службовай кватэры, якую выдзеліў Астравецкі раённы адзел па надзвычайных сітуацыях. Таксама ў нас ёсць дом, які пачалі будаваць у 2016 годзе. Рабіў усё сам, кансультаваўся са спецыялістамі, шукаў патрэбную інфармацыю і ў інтэрнэце. Вікторыя мне ва ўсім дапамагала. Пашчасціла, што нам, як шматдзетнай сям’і, выдзелілі льготны крэдыт, скарысталіся і сямейным капіталам. 

Інэса Рынгель, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:

Рынгель.jpg

– Мне здаецца, што шчаслівы той, хто ўмее ім быць. Галоўнае – родныя і блізкія побач, а ўсё астатняе абавязкова прыкладзецца. З Вадзімам (муж) мы вучыліся ў адным класе. Памятаю, аднакласнікі жартавалі, што мы абавязкова ажэнімся. Так і сталася! (Усміхаецца.) У нас свая кватэра, 3 сыны – Мацвей, Саша, Захар і гарэза-хаскі Патрык. Што больш для шчасця трэба?




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: