«Бронзу» міжнароднай пробы заваявалі астраўчане

10:53 / 03.02.2021

Артур Цехановіч і Аляксандр Філіповіч заваявалі бронзавыя медалі на міжнародным турніры па боксе памяці заслужанага трэнера Беларусі Анатоля Колчына.

Спаборніцтва праходзіла ў 7-ы раз. Сёлета ў Оршу прадэманстраваць майстэрства на рынгу сабраліся аматары скураных пальчатак з Малдовы, Туркменістана, Узбекістана і, вядома, Беларусі.

0.jpg

Засвяціліся на турніры і ўражэнцы Астравеччыны: у вагавай катэгорыі 81 кілаграм выступаў Аляксандр Філіповіч, а ў 64-ы – Артур Цехановіч. Абодва правялі па 2 баі і сталі бронзавымі прызёрамі.

Паспрабаваў свае сілы на міжнародным рынгу і яшчэ адзін наш зямляк – Максім Каспяровіч, але ён, на жаль, у лік прызёраў не трапіў.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: