Золата, серабро і бронзу прывезлі астраўчане з абласнога першынства

15:23 / 02.02.2021

Бліскуча выступілі на абласным першынстве па лёгкай атлетыцы выхаванцы Ігара Гануліча і Андрэя Блашкевіча, трэнераў Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Хуткасць і трываласць на спаборніцтве дэманстравалі ўдзельнікі 2004-2005 гадоў нараджэння. І астраўчане трапілі ў лік лепшых. Два залатыя медалі заваяваў Яраслаў Заянчкоўскі, які фінішыраваў 1-м у бегу на 800 метраў і стаў пераможцам у спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 2 000 метраў.

Найлепшы вынік у бегу на 1 500 метраў прадэманстраваў Павел Чабатуль. А Яраслаў Мядэйша дапоўніў дасягненні таварышаў «бронзай» на дыстанцыі 400 метраў.

Не падвялі астраўчане і на лёгкаатлетычнай эстафеце: на дыстанцыі 600х400х200 метраў яны сталі 2-мі.

2.jpg

Віншуем юных спартсменаў і іх трэнераў.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: