Віктар Алёкса: «Будучыня залежыць ад кожнага з нас»

14:12 / 23.01.2021
Нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Дравянікі Астравецкага раёна. У 1991 годзе закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працоўную дзейнасць пачынаў ветурачом у калгасе імя Мічурына. Са студзеня 2002 года ўзначаліў малочна-таварную ферму «Дрэвянікі». У розныя гады працаваў ветурачом, галоўным ветэрынарным урачом. З красавіка 2012-га па снежань 2013-га працаваў намеснікам старшыні па жывёлагадоўлі СВК «Гудагай», са студзеня 2014 года – галоўны заатэхнік гэтай гаспадаркі. Партрэт Віктара Іванавіча ў розныя гады заносілі на Дошкі гонару – Астравецкага раёна і сельгаспрадпрыемства.  

1.jpg

– Традыцыя раз у 5 гадоў праводзіць Усебеларускі народны сход патрэбная і важная: па-першае, мы можам азірнуцца і паглядзець, што з запланаванага выканана, чаго не змаглі дасягнуць і прааналізаваць чаму, а таксама вызначыць агульнарэспубліканскі курс на будучую 5-годку. Галоўнае – выбраць правільны вектар у эканамічным і палітычным развіцці нашай краіны, каб і надалей розныя сферы народнай гаспадаркі развіваліся і пераходзілі на новы ўзровень. 

Упэўнены, што дэлегатам  на Усе­бе­ларускі народны сход мяне выбралі не таму, што маю нейкія заслугі, а як прадстаўніка КСУП «Гудагай» і аграпрамысловага комплексу раёна. Прыемна, што буду прадстаўляць нашу гаспадарку на мерапрыемстве такога ўзроўню.

Уся мая працоўная дзейнасць звязана з сельскай гаспадаркай. За апошнія 5 гадоў КСУП «Гудагай» зрабіў значны крок наперад. Мы нарошчваем малочную вытворчасць: павышаецца прадукцыйнасць жывёлы. Напрыклад, надой ад каровы за 2020 год склаў рэкордныя 9 тысяч кілаграмаў – лічу, гэта добры вынік на абласным і рэспубліканскім узроўні.

Мы не стаім на месцы: абнаўляецца парк сельгастэхнікі, летась адкрыўся цэх па апрацоўцы насення рапсу, укараняюцца новыя тэхналогіі ў вытворчасці сельгаспрадукцыі. 

Актыўнымі тэмпамі  вядзецца будаўніцтва новага малочна-таварнага комплексу на 600 дойных галоў у Смілгах. Дарэчы, яго праект прайшоў конкурсны адбор, быў прызнаны адным з лепшых у рэспубліцы, а Банк развіцця выдзеліў грошы на будаўніцтва. Да канца 2021 года плануецца запусціць першую чаргу, а ў 2022 годзе – выйсці на поўную магутнасць. Гэта будзе 3-ці малочна-таварны комплекс у нашым прадпрыемстве.

2.jpg


У сельскай гаспадарцы, як і ў любой галіне, канешне, ёсць праблемы. Галоўная з іх, на мой погляд, – забеспячэнне работнікаў жыллём, асабліва маладых спецыялістаў. Гэтае пытанне варта абмеркаваць на народным форуме. Хочацца, каб новаспечаныя ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі, аграномы пасля адпрацоўкі заставаліся – так вёска будзе жыць. У гэтым накірунку ў КСУП «Гудагай» робіцца шмат: сёлета, напрыклад, гаспадарка плануе набыць 2 кватэры ў доме, які будуецца ў Астраўцы. 

Гэты год пройдзе пад знакам народнага адзінства. Стагоддзямі склалася, што на нашых землях у згодзе, узаемаразуменні жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і  веравызнання. Хочацца, каб гэтая традыцыя найбольш яскрава праявілася менавіта сёлета, каб людзі не падзяляліся на «нашых» і «чужых» – помнілі, што ўсе мы – беларусы, у нас адна зямля, якой хопіць кожнаму. 

Перад сабой, як перад галоўным заатэхнікам, стаўлю простую мэту: павышаць якасць і колькасць сельскагаспадарчай прадукцыі.

Ад таго, як кожны з нас спрацуе на сваім месцы, залежыць дабрабыт гаспадаркі ў цэлым, і кожнага асобнага работніка ў прыватнасці. 

Харчовую праграму яшчэ ніхто не адмяняў. Ва ўсе, нават самыя складаныя, часы аграпрамысловы комплекс – адна з галоўных галін народнай гаспадаркі.  



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: