Мінулагоднія і сёлетнія дасягненні юных астраўчан

15:27 / 18.01.2021
Ніякія вірусы і хваробы не змогуць спыніць творчасць – выхаванцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў працягваюць скараць вяршыні міжнароднага маштабу. З задавальненнем наша газета расказвае пра дасягненні выхаванцаў Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў у мінулым і гэтым годзе.

2.jpg

– У апошнія гады выхаванцы нашай школы з дапамогай вопытных настаўнікаў скарылі шмат новых вяршынь – толькі ў мінулым навучальным годзе мы атрымалі 238 дыпломаў з конкурсаў розных ўзроўняў, у гэтым ужо 148, – расказвае дырэктар Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў Марына Арлоўская. – Але галоўным дасягненнем стала тое, што летам 3 вучаніцы нашай школы сталі стыпендыята­мі спецыяльнага фонду Прэзідэн­та Рэспублікі Беларусь па пад­трым­цы тале­навітай моладзі, а ў снежні гэтую ўзнагароду ат­ры­­малі яшчэ 3 выхаванцы нашай школы мастацтваў. І гэта вынік стараннай працы творчага тандэма педагог-вучань, аб’яд­наных агульным захапленнем – твор­часцю. Таленавітых дзя­цей на Астра­веччыне нямала, таму ўпэў­нена, што колькасць стыпендыятаў будзе павя­лічвацца з кожным годам. 

Акрамя гэтага мы рэгулярна папаўняем і абнаўляем фонд му­зычных інструментаў. На­прык­­лад, нядаўна са сродкаў аблас­нога і раённага бюджэту у ад­па­­­веднасці з падпраграмай «Музычныя інструменты» пра­гра­мы «Культура Беларусі» на­былі 6 духавых інструментаў на суму 7 722 рублёў, абнавілі сцэнічныя касцю­мы для ка­лектываў і вучняў школы, купілі новыя мальберты, гіпса­выя фігуры для мастацкага аддзялення. 

1.jpg


Міжнародны конкурс-фестываль выканаўчага мастацтва і сусветнай культуры PRAGUE FEST

Танцавальны задор, пластыку і грацыёзнасць прадэманстравалі ўдзель­нікі харэаграфічнага калектыву «Ка­рамелькі» пад кіраўніцтвам Алёны Дзям’янчык. Юныя артысты ўзнага­роджаны Дыпломам лаўрэата І ступені.

Міжнародны творчы конкурс «Падводнае царства»

Тут адзначыліся выхаванцы Дзіяны Ендзы. Работы Валянціны Заранкоўскай, Валерыі Несцер і Ягора Вішнеўскага атрымалі Дыпломы І ступені, а Ксеніі Мароз і Антона Скерлы – ІІ ступені. 

Міжнародны калядны конкурс-фестываль «У чаканні цуда»

Юная піяністка Аміна Багданава з дапамогай настаўніка Марыны Радкевіч на працягу года старанна займалася і ўдасканальвала майстэрства ігры на фартэпіяна. Уменні дзяўчынка прадэманстравала на міжнародным музычным спаборніцтве. Аміна цудоўна выступіла і атрымала Гран-пры.  

Міжнародны фестываль «Залатая Пальміра»

Конкурс, які праводзіцца не першы год, сабірае да ўдзелу юных музыкантаў, вакалістаў і танцораў. Сёлета вынікі падводзілі ў культурнай сталіцы Расіі Санкт-Петярбургу. Паспрабаваць свае сілы вырашыў і астравецкі дуэт у скла­дзе юнага баяніста Антона Лушчыцкага і яго настаўніка Генрыха Волчэка – яны атрымалі Дыплом ІІ ступені.

Міжнародная алімпіяда па музычнай літаратуры і сальфеджыа

Конкурс прысвячаўся 180-годдзю з дня нараджэння Пятра Чайкоўскага. Прадэманстраваць веды па творчасці вядомага кампазітара і паўдзельнічаць адразу ў дзвюх алімпіядах вырашыла вучаніца Варнянскага філіяла Марыя Юркойць, якая займаецца ў Юліі Венціс. Дзяўчынка цудоўна справілася з заданнямі і атрымала 2 Дыпломы пераможцы.

Міжнародны конкурс-фестываль мастацтва «Салют талентаў»

Журы музычнага спаборніцтва ў Санкт-Пецярбургу адзначыла высокі ўзро­вень падрыхтоўкі і выступлення астравецкіх удзельнікаў. 

Так, у намінацыі «Акадэмічны вакал» Дыпломы лаўрэатаў І і ІІ ступені адпаведна атрымалі вучні Дануты Блашкевіч Маргарыта Гіль і Аркадзь Веська. А Нэлі Падгайская, якая займаецца ў Аксаны Баршэвіч, узнагароджана Дыпломам лаўрэата ІІ ступені.

Юныя піяністкі таксама не засталіся без узнагарод. Вучаніца Вікторыі Ткачук Ангеліна Касюхна стала пераможцай конкурсу, а падапечныя настаўнікаў Дар’і Бойкі і Таццяны Падгайскай Аліна Жыгалава і Наталля Камароўская заваявалі Дыпломы лаўрэата ІІ ступені.

Міжнародны патрыятычны конкурс-фестываль «Рэха вайны»

У музычным спаборніцтве, вынікі якога падводзілі ў Санкт-Пецярбургу, удзель­нічалі вучні фартэпіяннага і харавога аддзяленняў Астравецкай ДШМ. У выніку юная піяністка Ксенія Змітровіч, якая займаецца ў Алены Раткевіч, заваявала Дыплом лаўрэата І ступені, а вакалісткі Марыя і Вераніка Вайцяхоўскія (настаўнік – Ганна Вайця­хоўская) атрымалі ўзнагароды ІІ ступені.

Міжнародны фестываль-конкурс «Белавежская зорка»

Тут бліснуў прыгожым і звонкім вакалам вучань харавога аддзялення, які зай­маецца ў Святланы Шаблінскай, Раман Віткевіч. Выступленне хлопца адзначана Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.

Міжнародны конкурс выяўленчага мастацтва «Я малюю гэты свет»

Юлія Млынкоўская, якая займаецца ў Дзіяны Ендзы, адлюстравала на аркушы сваё бачанне навакольнага свету – малюнак адзначаны Дыпломам І ступені. 

Міжнародны фестываль мастацтва Open MoloFantasy 

У конкурсе таленты дэманстравалі ўдзельнікі з Расіі, Украіны, Эстоніі, Славеніі і Беларусі, у тым ліку  і астравецкія артысты. У выніку скрыпачка Яна Яльніцкая (настаўнік Вольга Гульбіцкая) заваявала Дыплом лаўрэата І ступені, а піяністка Аміна Багданава (настаўнік Марына Радкевіч) – ІІІ ступені.

Скарбонку ўзнагарод таксама папоўнілі баяніст Антон Лушчыцкі (настаўнік Генрых Волчэк) і харэаграфічны калектыў «Карамелькі» (кіраўнік Алёна Дзям’янчык) – яны ўзнагароджаны Дыпломамі ІІ ступені. 

Міжнародны конкурс-фестываль «Таямніцы талента»

Вакальны талент цудоўна прадэманстравала вучаніца Алены Субач з Гервяцкага філіяла Нерынга Лукша. Дзяўчынка выканала народную песню і заваявала Дыплом лаўрэата І ступені.

Міжнародны анлайн-конкурс усіх відаў мастацтва і народнай творчасці «На Алімпе поспеху!» 

Скарала гэту вяршыню падапечная Уладзіміра Масойця Марыя Дзямід. Яна прадэманстравала віртуознае гранне і стала ўладальніцай Дыплома лаўрэата І ступені.

Міжнародны конкурс дзіцячых талентаў і майстэрства «Вясёлка»

Яркімі фарбамі і цікавымі вобразамі ўразілі журы вучаніцы Вікторыі Варановіч Яна Свірыдо, Аляксандра Ярылавец і Таісія Солнцава. Работы юных мастачак адзначаны Дыпломамі лаўрэата І ступені.

Рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў «Беларускія таленты»



І зноў узнагароды ўзялі прыхіль­нікі выяў­ленчага мас­тацтва. Валерыя Несцер (настаўнік Дзіяна Ендза) і Яна Свірыдо (настаўнік Вікторыя Варановіч) атрымалі Дыпломы лаўрэата ІІІ ступені. А вучаніца Валянціны Субаткевіч Аліна Сцяшанава – Дыплом І ступені.

Віншуем таленавітых землякоў і іх настаўнікаў з новымі дасягненнямі!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: