Наши читатели. Семья Стефанович из Гудогая выписывает «районку» сколько живёт на Островетчине

09:56 / 23.12.2020
Валянцін і Алена Сцефановічы з пасёлка Гудагай выпісваюць «раёнку» з 1993 года, з таго часу, як пераехалі на Астравеччыну. 

– Тата з мамай пазнаёміліся падчас адпрацоўкі ў вёсцы Цудзенішкі Ашмянскага раёна. Бацька працаваў галоўным энергетыкам  у калгасе, а маці – настаўнікам, – расказвае дачка Сцефановічаў Вольга. 

Маладыя людзі ажаніліся і вырашылі будаваць дом у Гудагаі – на радзіме Валянціна. У 1993 годзе сямейная пара, якая ўжо мела дзвюх дачушак, пераехала на Астравеччыну. Каб быць у курсе падзей раёна, Алена выпісала мясцовую газету. 

1.jpg

Злева направа: Вольга, Алена, Валянцін, Святлана


– Заўсёды цікавілі артыкулы пра школу, і цяпер, хоць і на пенсіі, але не абмінаю увагай тое, што пішуць пра адукацыю, – дзеліцца Алена. – Па душы расповеды пра людзей, іх лёсы.

– З асаблівай  увагай сачу за крытыч­нымі матэрыяламі, дзе ўзды­маюц­ца пытанні, расказваецца пра іх вырашэнне, – далучаецца Валянцін. – Прачытаць пра падзеі, якія адбыліся, ці нехта некуды схадзіў альбо з’ездзіў, канешне, добра. Аднак існуе і іншы, вельмі важны, бок нашага жыцця – праблемны, і добра, калі гэтыя моманты заўважаюць.

– Першае, на што звяртаю ўвагу я, ці ёсць што пра ЦТДіМ – я там працую. Люблю, калі ў газеце пішуць пра нашу ўстанову, тады пераглядаю па некалькі разоў, – усміхаючыся гаворыць Вольга. – Вельмі падабаюцца аўтарскія ракурсы – нават калі журналіст выказвае палярнае майму меркаванне. На адным дыханні чытаю праект «Радзімка мая» – нешта ўбачыш знаёмае і даўно вядомае, а пра нешта і не чуў нават. На жаль, гэта рубрыка рэдкавата выходзіць. А яшчэ хацелася  б бачыць больш разнастайных матэрыялаў турыстычнай накіраванасці – у нас столькі адмецінак, а многія пра іх не ведаюць. Гэта могуць быць не толькі  помнікі архітэктуры, але  і  прыродныя аб’екты, флора і фаўна. Цудоўная рубрыка некалі была ў газеце, калі «накрывалі» стол да святаў – некаторыя рэцэпты брала сабе на заўважынку. У інтэрнэце, канешне, ёсць шмат чаго, але ж тут былі правераныя стравы – землякі дзяліліся тым, што самі гатавалі. Я свой рэцэпт кекса таксама дасылала.

– І яшчэ: люблю рэдакцыйныя конкурсы, асабліва звязаныя з фота. Неаднойчы мае здымкі друкавалі ў газеце, а адзін нават быў змешчаны на календары для падпісчыкаў. Было прыемна!  – працягвае Вольга. – Дарэчы, хоць мая сястра Святлана і жыве ў Мінску, але, прыехаўшы да бацькоў, любіць «раёнку» пагартаць, пачытаць, што новага, пра каго пішуць.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: