Як праходзяць беларускамоўныя дні ў дзіцячых садках

15:14 / 17.12.2020
Кожны чацвер у дзіцячых садках раёна прахо­дзяць беларускамоўныя дні: дзеці вывучаюць народную культуру, размаўляюць на роднай мове і далучаюцца да нацыянальных традыцый.

1.jpg

З самага ранку ў групах чуецца «прывітанне», «доб­рай раніцы», «прыемнага дня», «дзякуй». Памяшканні ўпрыгожаны беларускім арнаментам, дыванамі, саламянымі цацкамі, вырабамі з гліны, аформлены тэматычныя куткі. Педагогі рыхтуюць тэатралізаваныя мерапрыемствы, а дзеці жывуць у чаканні цікавых падарожжаў.
У гэты дзень усе заняткі і мерапрыемствы праходзяць на беларускай мове, што садзейнічае цікавасці і выхаванню станоўчых адносін малышоў да роднай мовы, краіны, вытокаў культуры нашага народа.
Педагогі знаёмяць да­школь­нікаў з сімваламі краіны, свя­тамі, народнымі гульнямі, пес­нямі, казкамі, танцамі. Пры такіх умовах народная творчасць арганічна ўваходзіць у дзіцячае жыццё.

НА ФОТА: Улада Андрыаловіч, выхаванка ДЦРД №1.

Вольга БАЯРОВІЧ, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі.


Текст: Главный администратор
Фото: Рита Дремо