Працуе бяспечны Дзед Мароз

15:01 / 16.12.2020

Прывітанне, сябры!

Уяўляеце, а да мяне ўжо Дзед Мароз прыходзіў. Ды не звычайны, а бяспечны – у форме выратавальніка. Я так здзівіўся, калі на парозе кватэры ўбачыў такога чараўніка!

IMG_8281.JPG

Але гэты Дзед Мароз не выпадкова прыйшоў да мяне. Цяпер МНС праводзіць акцыю «Бяспечны Новы год» і астравецкія выратавальнікі вырашылі павіншаваць мяне са святам, бо я дапамагаю ім расказваць пра надзвычайныя сітуацыі і меры перасцярогі ад іх. Ды гэта быў не ўвесь падарунак. Сапраўдным сюрпрызам стала тое, што Дзед Мароз прапанаваў мне паехаць з ім – не, не ў санях, як вы маглі падумаць, а на пажарнай машыне – да другіх дзяцей Астраўца. Канешне, я згадзіўся.

Спачатку мы з чараўніком завіталі ў дзіцячы садок №1. Як, думаеце, Дзед Мароз трапіў да малышоў? Праз акно! Дзеці былі ў захапленні! І хоць белабароды чараўнік быў у асаблівым адзенні, яго адразу пазналі. Ну а паколькі Дзед Мароз бяспечны, то ён нагадаў малышам, як трэба сябе паводзіць, каб не здарылася бяда. А вось тэлефоны 101 і 112, па якіх можна выклікаць дапамогу, дзеці добра ведаюць. Канешне, усе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ад дзядулі падарункі, якія таксама раскажуць пра бяспеку, і цукеркі.

IMG_8398.JPG

IMG_8414.JPG

IMG_8423.JPG

IMG_8426.JPG

Мы з Дзедам Марозам павіншавалі і 2 шматдзетныя сям’і. І на 4-ы і 5-ы паверхі з вышыні 9-га чараўнік з падарункамі спускаўся з даху. Я назіраў за гэтым з зямлі. Калі Дзед Мароз пачаў рухацца ўніз, у мяне аж дух захапіла: высока! І, пэўна, страшна! Але ён не баяўся.

IMG_8469.JPG

Не заўважыць такога госця было немагчыма – за шклом яго сустракалі шчырыя дзіцячыя ўсмешкі. Белабароды чараўнік першай справай цікавіўся, ці ведаюць маленькія жыхары правілы бяспекі. І нагадваў пра паводзіны на вадаёмах. А затым уручаў дзецям салодкія і карысныя падарункі.

IMG_8517.JPG

Вось такія незвычайныя віншаванні падрыхтаваў астраўчанам незвычайны Дзед Мароз. А да вас ён не прыходзіў?

З павагай Ягор.

 

Святлана Алёхна:

– Віншаванне Дзеда Мароза-выратавальніка стала прыемным сюрпрызам! Арыгінальна і па-сапраўднаму святочна. Нечаканасцю стала тое, што такі падарунак зрабілі для нашай сям’і. Аліна, Арцём і самы маленькі Ваня вельмі рады. Я заўважыла, што старэйшыя дзеці здзівіліся не менш за малыша.

Текст: Главный администратор