«Пазнай Астравеччыну», 47 тур

08:54 / 11.12.2020
З заданнем 46 тура справіліся ўсе, хто даслаў у рэдакцыю адказы, якія, як заўсёды,  былі дапоўнены фотаздымкамі і відэа. 

Канкурсанты правільна пазналі званіцу перад касцёлам Святога Юрыя ў Вялікіх Свіранках, пабудаваную ў пачатку 20 стагоддзя. 

3.jpg

Свіранскі касцёл – помнік драўлянага сакральнага дойлідства Астравеччыны. Упершыню ўзгадваецца ў 1508 годзе. У 1671-м адбудоўваўся за кошт віленскага капітула – існуе меркаванне, што пасля пажару. У 1690 годзе пры ім збудаваны драўляны кляштар місіянераў.

У 1951 годзе па ініцыятыве савецкіх улад касцёл закрыты, у яго будынку размясціўся магазін. 

У канцы 1990-х святыню вярнулі мясцовым жыхарам, якія аднавілі яе на ахвяраванні вернікаў Свіранскай парафіі. 

Двух'ярусная званіца, накрытая шат­ровым дахам, прыбудавана ў 1910 годзе. Ніжняя яе частка зроблена з камянёў, верхняя – з чырвонай цэглы. Бакі званіцы аздоблены двума высокімі праёмамі. 

На жаль, захаваўся толькі фрагмент гэтага збудавання.

Увогуле на тэрыторыі Беларусі ня­шмат засталося драўляных касцёлаў у такім добрым стане, таму свіранскі можа падацца цікавым для турыстаў і ўсіх, хто вывучае гісторыю драўлянага дойлідства.

За правільныя адказы на заданне конкурсу 2 балы атрымаў Андрэй Ваўчок, 3 – Святлана Марозава, па 4 балы – Жанна Волк-Леановіч, Вікторыя Іванцэвіч, Ганна Мілашэвіч, Марына Кімса і Алег Драган.

Па выніках усіх тураў лідзіруюць па-ранейшаму Алег Драган – 162 балы, Марына Кімса – 158, Ганна Мілашэвіч і Жанна Волк-Леановіч – па 156 балаў.


Дзе гэта, што гэта?

1.jpg


Нагадваем: далучыцца да кон­курсу «Пазнай Астравеччыну» можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, 
расповеды, фотаздымкі і відэа.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефонах 2-03-64, 7-08-44, +375-29-328-75-99 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Главный администратор