Маладыя вадзіцелі КСУП «Варняны» адказваюць на 5 пытанняў

10:01 / 06.12.2020
Не горш за аксакалаў у КСУП «Варняны» працуюць і маладыя вадзіцелі. Яны – у прыватнасці Эдуард Дзенюш і Артур Лапінскі – адказалі на 5 пытанняў аб галоўным.

1.jpg


1. Як вы прыйшлі ў сельскую гаспадарку?

Эдуард:

– Я мясцовы, з Быстрыцы. Бацька усё жыццё адпрацаваў трактарыстам у калгасе. Старэйшыя браты таксама шмат гадоў аддалі сельскай гаспадарцы: Валерый – механізатарскай справе, працуе ў гаспадарцы і зараз, а Іван – агра­наміі. Па спецыяльнасці я аграном: скончыў Навагрудскі аграрны дзяржаўны каледж. Ажаніўся на вясковай дзяўчыне – так і засталіся ў Быстрыцы. 

Артур:

– Горад мяне не вабіць. Пакуль 2,5 гады працаваў на будоўлі атамнай электрастанцыі, жылі з жонкай у Астраўцы. Вераніка і я – вясковыя, таму вырашылі вярнуцца на малую радзіму. Тым больш, што жонка працавала ў СВК «Варняны» –  я ўладкаваўся сюды вадзіцелем. 

2. Калі б працавалі не вадзі­целем, то кім?

Эдуард: 

– Магчыма, аграномам – па спецыяльнасці папрацаваў толькі паўгода да арміі.

Артур:

– Нават уявіць сябе нідзе не магу, акрамя, як за рулём. Да слова, шмат хто з мужчын нашага роду быў ці вадзіцелем, ці механізатарам у калгасе. 

3. Ці залежыць ваша работа ад сезона? Якую пару года любіце найбольш і чаму? 

Эдуард:

– У сельскай гаспадарцы работы хапае круглы год, хоць зімой, канешне, яе менш. Цяпер, напрыклад, возім арганіку. Люблю лета – і цёпла, і дзень доўгі.

Артур:

– Летам больш напружана, але цікавей працаваць. Некалькі гадоў назад нават перамог у жніўным спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў. 

4. Уявіце, што вы адшукалі чароўную лямпу з джынам, які можа выканаць толькі адно жаданне. Пра што папросіце?

Эдуард:

– Папрасіў бы здароўя. Калі нічога не баліць – тады ўсё ў радасць.

Артур:

– І я, напэўна, таксама. Астатняе можна па-ціху нажыць і набыць.

5. Прадоўжыце, калі ласка, сказ: самае галоўнае ў жыцці – гэта...

Эдуард:

– Мая сям’я, дабрабыт родных і блізкіх. 

Артур:

– Само жыццё і людзі ў ім: беражыце сваіх блізкіх. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич