Па выніках корманарыхтоўкі Віктар Садоўскі заняў 3-е месца сярод вадзіцеляў

09:29 / 05.12.2020
Віктар Садоўскі паказаў трэці вынік сярод занятых на адвозе зялёнай масы вадзіцеляў. «Бронза» ў раённым спаборніцтве – гэта больш за 4 месяцы корманарыхтоўкі, больш за 10 рэйсаў за суткі і дзясяткі тон перавезенай травы… 

У сельскай гаспадарцы Віктар Іванавіч працуе вадзіцелем 40 гадоў: пачынаў у калгасе «Запаветы Ільіча».

1.jpg


– У 1985 годзе Газу далучылі да Варнян – тады быў калгас імя Чапаева, – успамінае мужына. – У маёй працоўнай кніжцы, лічы, адзін запіс. Да пенсіі засталося 11 месяцаў, але, калі будзе дазваляць здароўе, некалькі гадоў яшчэ пакручу баранку ў «Варнянах». 

Па словах мужчыны, ён з дзяцінства хацеў стаць шафёрам ці механізатарам – і дзіцячая мара хлопчыка з Загазі збылася.

– А хто з вясковых не любіў трактар? Такіх не было! – успамінае мужчына. – У Камарове адвучыўся на трактарыста і электрыка – і ў калгас пайшоў. Некалькі гадоў вазіў старшыню Івана Іванавіча Харкевіча. 

Дарэчы, лёсавая сустрэча з будучай жонкай адбылася менавіта на рабоце.

– Валянціна працавала памоч­нікам брыгадзіра – глянулася мне, –  працягвае Віктар Іванавіч. – Усё жыццё разам: выгадавалі дачку Ганну, дачакаліся унукаў. Жонка ў мяне гаспадыня, якіх яшчэ трэба пашукаць. Летам на жніве ці кор­ма­нарыхтоўцы працуем ад цямна да цямна. Душа ў мяне спакойная: ведаю, што дома парадак, а жывёла накормлена – трымаем свіней і курэй, раней і карова была. 

Штогод падчас жніва мужчына вазіў збожжа, а апошнія два гады – траву. 

– У 2009-м, калі памяць не пад­водзіць, першым у раёне сярод вадзіцеляў перавёз тысячу тон збожжа, – расказвае мужчына. – Але ў лік пераможцаў раённага спаборнцітва так і не трапіў: там улічваюцца не толькі перавезеныя тоны, але і ўзрост аўтамабіля і іншыя паказчыкі. А я тады МАЗ толькі атрымаў. Затое сёлета пашанцавала!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Алёна Ганулич